Выпадак з немагчымасцю купiць айчынны маразiльнiк — не адзiнкавыВыпадак з немагчымасцю купiць айчынны маразiльнiк — не адзiнкавы У нумары газеты ад 5 жнiўня пад рубрыкай "Гарачы" тэлефон" была змешчана скарга жыхара вёскi Канюхi Капыльскага раёна, якi наракаў, што разам з жонкай не можа знайсцi на тэрыторыi двух раёнаў — свайго i суседняга Слуцкага — маразiльнiк вытворчасцi "Атланта". Маўляў, пайшоў другi тыдзень тых пошукаў, а вынiк нулявы. Як маглi, мы спрабавалi высветлiць сiтуацыю i дапамагчы нашаму заяўнiку. Не атрымалася, хоць звярталiся мы ў раённыя спажывецкiя таварыствы абодвух раёнаў. На працягу дня былi безвынiковымi i спробы атрымаць каментар ад прадстаўнiкоў самога прадпрыемства-вытворцы. Але гэтую надзею мы не страчвалi i пасля выхаду публiкацыi 5 жнiўня адразу ж накiравалi адпаведны факс на "Атлант" (такой была просьба адтуль). Даволi аператыўна з завода патэлефанаваў адзiн з начальнiкаў. Пiшам так, паколькi прадстаўнiк завода даў толькi папярэднюю iнфармацыю, якую, праўда, дазволiў выкарыстоўваць, аднак заўважыў, што больш падрабязны адказ, напэўна, будзе рыхтавацца пазней, але кiм i як — ён не ведае. Маўляў, трэба яму паразмаўляць з камерцыйным дырэктарам, той дасць даручэнне i з рэдакцыяй звяжуцца. Пра тэрмiны зноў жа нiчога не сказаў i адмовiўся даць свой нумар тэлефона. На працягу дня з прадпрыемства больш нiякiх званкоў не было, таму мы рэдакцыйны запыт прадублявалi ўжо цалкам афiцыйна — па пошце, а пакуль на заводзе рыхтуюць адказ на яго, можам пераказаць гутарку, што адбылася. — Прабачце, нам такой магчымасцi не далi, папрасiлi пiсьмовы зварот, якой газетны матэрыял i з'яўляецца. Дзякуй, што патэлефанавалi. У вас ёсць магчымасць выказацца. Што можаце сказаць па ўзнятай вяскоўцам праблеме? — Мы паднялi дакументы. Капыльскае раённае спажывецкае таварыства — адзiнае ў Мiнскiм абл-спажыўсаюзе, якое плацiць дрэнна, мы нават выслалi прэтэнзiю... Па Слуцку сiтуацыя нармальная. — Напэўна, гэта мае значэнне. Але давайце разглядаць сiтуацыю з пункту погляду простага пакупнiка, якому няма рознiцы, якiя стасункi памiж суб'ектамi гаспадарання. Ён мае грошы i хоча купiць патрэбны тавар, прычым з цвёрдым перакананнем, што ён павiнен быць выключна айчынным. У нашым выпадку — маразiльнiк. А зрабiць гэтага не можа? Чаму? Маразiльнiкаў вырабляецца недастаткова шмат? — Зразумейце, перавесцi прадпрыемства на выпуск толькi маразiльнiкаў тэхналагiчна не магчыма. Мы задавальняем патрэбы. Калi на працягу года ў агульным аб'ёме нашай прадукцыi маразiльнiкi займаюць 6 працэнтаў, дык на летнiя месяцы iх вытворчасць павялiчваецца да 12 працэнтаў. — Умоўна кажучы, са 100 адзiнак вырабленай вамi летам складанабытавой тэхнiкi толькi 12 складаюць маразiльнiкi? На ваш погляд, гэтага дастаткова? — Нельга па адным выпадку меркаваць увогуле. Скажам, мы прапануем гандлю маразiльнiкi ў асартыменце, а ён хоча браць найперш толькi дзве больш танныя мадэлi, скажам, мадэль 4012... — Магчыма, таму, што яны карыстаюцца найбольшым попытам у насельнiцтва? — Больш танныя мадэлi дазваляюць зарабляць, робячы на iх накруткi... Паўтараю, намi адпушчана максiмальная колькасць маразiльнiкаў. Як мы сказалi вышэй, на дадзены момант гэта адзiная папярэдняя iнфармацыя з завода па сiтуацыi, што ўзняў заяўнiк. А вось ад нашых чытачоў яна працягвала паступаць. Увечары таго ж 5 жнiўня ў рэдакцыю патэлефанавала жыхарка Гродна Тамара Бранiславаўна Манцэвiч. — Я сутыкнулася дакладна з такой жа праблемай — немагчымасцю на працягу двух тыдняў набыць маразiльнiк вытворчасцi "Атланта" на тэрыторыi Гродна i раёна. Украiнскiя i расiйскiя ёсць, айчынных няма. Прадаўцы адказвалi, што такая сiтуацыя паўтараецца кожны год. Я асабiста тэлефанавала на "Атлант", цiкавiлася, у чым справа ў адказнага за наш рэгiён спецыялiста завода (названа прозвiшча. — С.Р.), тая работнiца сказала, маўляў, у Мiнску ў фiрменнай краме маразiльнiкi ёсць. А ў нас чаму няма? Я гэтым была абурана да немагчымасцi, як i ваш папярэднi заяўнiк. Звярталася ў Камiтэт дзяржкантролю..., — распавяла нам у тэлефоннай гутарцы Тамара Бранiславаўна. Паводле яе далейшых слоў, патрэбны ёй маразiльнiк яна ўсё ж набыла. Якiм чынам? Калi без асабiстых падрабязнасцяў, дык "купiлi праз знаёмых". А вось сяброўцы Тамары Бранiславаўны пашчасцiла менш: пабегала тая ў пошуках атлантаўскага маразiльнiка безвынiкова, ды i купiла расiйскi. Падтрымала, выходзiць, замежнага вытворцу. А як было не падтрымаць, калi, напрыклад, у адзiн з гандлёвых дамоў абласнога цэнтра, як заўважыла далей суразмоўца, даслалi нядаўна толькi чатыры айчынныя маразiльнiкi... Не ведаючы, пра размову з прадстаўнiком завода, Тамара Бранiславаўна некалькi разоў паўтарыла: выпадак з вашым папярэднiм заяўнiкам — далёка не адзiны. Р.S. Рэдакцыя па-ранейшаму чакае афiцыйнага рэагавання з ЗАТ "Атлант". Нiхто нават пад сумнеў не ставiць якасць яго прадукцыi — многiя хочуць набыць толькi i выключна прадукцыю ад гэтага вытворцы. Толькi сiтуацыя з адсутнасцю ў свабодным продажы ў дастатковай для задавальнення попыту колькасцi тых жа маразiльнiкаў людзям не зразумелая. . Рэдакцыя па-ранейшаму чакае афiцыйнага рэагавання з ЗАТ "Атлант". Нiхто нават пад сумнеў не ставiць якасць яго прадукцыi — многiя хочуць набыць толькi i выключна прадукцыю ад гэтага вытворцы. Толькi сiтуацыя з адсутнасцю ў свабодным продажы ў дастатковай для задавальнення попыту колькасцi тых жа маразiльнiкаў людзям не зразумелая.Сяргей РАСОЛЬКА. Афiцыйны каментар "Вынiкi сведчаць пра поўнае ўзаемаразуменне гандлюючых арганiзацый
i ЗАТ "Атлант" у частцы забеспячэння насельнiцтва бытавой тэхнiкай" алi матэрыял быў падрыхтаваны да друку, рэдакцыя "Звязды" атрымала адказ з ЗАТ "Атлант" на артыкул "Шукаў вясковец у спёку айчынны "холад"…" Прывядзём на старонках газеты толькi тыя яго часткi, што непасрэдна датычацца ўзнятай чытачом праблемы. "У перыяд за студзень — лiпень 2009 года факт пастаўкi халадзiльнiкаў (маразiльнiкаў) "Атлант" вытворчасцi МЗХ склаў 101 959 шт. (за аналагiчны перыяд 2008 года — 87 837 шт.), што складае 116 працэнтаў да 2008 года... Планы вытворчасцi ЗАТ "Атлант" фармiруюцца, зыходзячы з вытворчых магутнасцяў, забеспячэння аб'ёмных паказчыкаў па тэмпах росту, а таксама з улiкам магчымасцi максiмальнага задавальнення заявак пакупнiкоў як пры пастаўках на ўнутраны рынак, так i на экспарт... ...ЗАТ "Атлант" увесь час працуе над папаўненнем мадэльнага рада прадукцыi, што вырабляецца, i iмкнецца да найбольш поўнага выканання заявак патэнцыяльных пакупнiкоў прадукцыi "Атлант". Гандлёвым арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь прадукцыя ЗАТ "Атлант" прапануецца ў асартыменце, згодна з рэсурсамi, што маюцца. Пры адсутнасцi заяўленай мадэлi маецца магчымасць замянiць яе на найбольш блiзкую па тэхнiчных характарыстыках i вонкавым дызайне… Для павышэння даходнасцi гандлюючых арганiзацый, забеспячэння аптовых продажаў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь на ЗАТ "Атлант" уведзена сiстэма стымулюючых знiжак. Для забеспячэння раўнамерных паставак у летнi перыяд павышанага попыту на ЗАТ "Атлант" уведзена сiстэма планавання падачы транспарту пад загрузку. На працягу лiпеня 2009 года гандлюючым арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь штодзень адгружалася каля 1000 — 1200 штук прадукцыi. Капыльскае раённае спажывецкае таварыства з пачатку 2009 года атрымала 296 халадзiльнiкаў (маразiльнiкаў) "Атлант", у тым лiку 70 маразiльнiкаў, што складае 24 працэнты ад агульнай колькасцi атрыманай прадукцыi, у той час, як працэнтныя суадносiны маразiльнiкаў у агульным плане вытворчасцi ЗАТ "Атлант" складаюць каля 4 працэнтаў. Пры гэтым неабходна адзначыць, што Капыльскае раённае спажывецкае таварыства адзiнае ў Мiнскай вобласцi мае пратэрмiнаваную дэбiторскую запазычанасць за атрыманую прадукцыю. Яму выстаўлялiся прэтэнзii за адхiленнi ў тэрмiнах аплаты. Лiчым, што iснуючыя вынiкi сведчаць пра поўнае ўзаемаразуменне гандлюючых арганiзацый i ЗАТ "Атлант" у частцы забеспячэння насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь якаснай i даступнай бытавой тэхнiкай айчыннай вытворчасцi. Пытаннi, што ўзнiкаюць, вырашаюцца ў працоўным парадку з кожнай гандлюючай арганiзацыяй". а гэтага адказу цяжка нешта дадаць, каб зноў не паўтарыцца. Хiба толькi рытарычнае пытанне: хiба 70 маразiльнiкаў з пачатку года (выходзiць, у сярэднiм па 10 штук у месяц, калi браць i лiпень уключна) на ЎСЁ насельнiцтва ЦЭЛАГА раёна — гэта дастаткова?.. Сяргей РАСОЛЬКА. |