...... Дзень буякоў прайшоў учора ў Цэнтральным батанiчным садзе НАН Беларусi. На выстаўцы-кiрмашы былi прадэманстраваны як традыцыйныя, так i новыя для Беларусi гатункi гэтай ягады. Саджанцы i ягады ў Мiнск прывезлi фермеры з усiх рэгiёнаў краiны. Найбольш шырока прапанавалi сваю прадукцыю гаспадаркi паўднёвых раёнаў — Пiнскага i Ганцавiцкага. Усе, хто хацеў, купiлi пасадачны матэрыял цi ягады, атрымалi рэкамендацыi па вырошчваннi культуры. Пры будаўнiцтве жылога дома ў Брэсце загiнуў рабочы. Няшчасны выпадак адбыўся на будаўнiчай пляцоўцы ў раёне вулiцы Ленiна. 43-гадовы рабочы сарваўся i загiнуў. Пракуратура праводзiць праверку. Згодна са звесткамi Еўрапола, штогод у краiнах Еўрасаюза зладзеi зганяюць каля мiльёна легкавых аўтамабiляў. Лiдарамi ў спiсе сталi Вялiкабрытанiя, Італiя i Францыя, дзе штогод прападае каля 200 тыс. аўтамабiляў. Пяць чалавек пацярпелi ў ДТЗ з удзелам маршруткi ўчора ў Мiнску. Аварыя адбылася непадалёк ад выезду з горада ў магiлёўскiм кiрунку. Вадзiцель аўтамабiля "Фальксваген—Пасат", груба парушыўшы правiлы дарожнага руху, паварочваў налева з другой паласы, перасякаючы адначасова 3 паласы. Па 4-й паласе рухаўся МАЗ, i яго вадзiцель, каб пазбегнуць сутыкнення, рэзка затармазiў i прыняў улева. Вадзiцель маршруткi не паспеў зрэагаваць i ўрэзаўся ў МАЗ. 5 яго пасажыраў дастаўленыя ў бальнiцы з рознымi траўмамi. Амаль у Br50 млн ацанiла мiлiцыя сон вартаўнiка аднаго з аптовых рынкаў сталiцы. Са склада вынеслi амаль 5 тыс. бутэлек спiртнога, з якiх 3,5 тыс. гарэлкi, 80 бутэлек бальзаму i 1,2 тыс. бутэлек каньяку. Як вядома, у кiшэнях столькi не вынесеш, як мяркуецца, машына вывозiла прадукцыю не ў адну ноч. Заяву ў мiлiцыю вартаўнiк зрабiў толькi па ўказаннi ўладальнiка спiртнога. Бачных прыкмет узлому не выяўлена. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Запарожжы: на вачах у адпачывальнiкаў аўтамабiль BMW-520 пераехаў дзяўчыну, што ляжала на пляжы вострава Хорцiца. Па словах вiдавочцаў, 23-гадовы вадзiцель, якi быў за рулём, быў моцна п'яны. Гэта пацвердзiлi i супрацоўнiкi ДАI. Пасля наезду на дзяўчыну машыну занясло, яна апынулася ў вадзе. У 17-гадовай пацярпелай пераламаныя косцi таза, здаўленыя абедзве галёнкi. Яна дастаўлена ў рэанiмацыю. Праводзiцца праверка ўсiх акалiчнасцяў. ПОЎНЫ АБЗАЦ Кiтайская нявеста з правiнцыi Цзылiнь у чацвер устанавiла сусветны рэкорд. На цырымонii рэгiстрацыi шлюбу яна была апранутая ў вэлюм даўжынёй у 2 кiламетры i 162 метры. Вэлюм упрыгожаны 9999 шаўковымi ружамi, у яго ўплецена 608 паўкаштоўных камянёў — роўна столькi дзён таму пазнаёмiлiся маладыя. Шлюбны строй для 25-гадовай кiтаянкi сшыў яе жанiх. На выраб вэлюму пайшло тры месяцы i амаль 6 тыс. долараў. Уладальнiкi самага доўгага вэлюму падалi заяўку ў Кнiгу рэкордаў Гiнэса. Хоць наваспечаны муж сцвярджае, што ён проста хацеў парадаваць сваю нарачоную. Кур'ёзны iнцыдэнт адбыўся ў сераду на курорце Малiя на востраве Крыт. 20-гадовы брытанец у стане алкагольнага ап'янення спрабаваў прыставаць у бары да 26-гадовай студэнткi з Грэцыi. Зняважаная яго непрыстойнымi жэстамi, дзяўчына схапiла бутэльку з алкагольным напоем, вылiла яе змесцiва на маладога чалавека i падпалiла запальнiчкай, пасля чаго знiкла. Турыст быў дастаўлены ў бальнiцу з апёкамi 2-й ступенi на жываце i грудзях. Студэнтка прыйшла павiнiцца ў пракуратуру праз некалькi гадзiн пасля iнцыдэнту. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў. |