Маленькая трагедыя БАТЭМаленькая трагедыя БАТЭ Нягледзячы на тое, што чэмпiён Беларусi барысаўскi БАТЭ свой хатнi матч супраць латвiйскага "Вентспiлса" ыйграў (2:1), Лiгу чэмпiёнаў сёлета наш клуб пакiдае на стадыi трэцяга квалiфiкацыйнага раўнда. Пройгрыш у першым матчы латвiйскаму клубу (0:1) разам з вынiкам у Барысаве пазбавiў балельшчыкаў леташнiх лiгачэмпiёнскiх хваляванняў. На барысаўскiм стадыёне падапечныя Вiктара Ганчарэнкi згулялi ў той манеры, да якой паспелi мы прызвычаiцца ў мiнулым сезоне, — з жаданнем i характарам. Але прапусцiўшы мяч ад гасцей у першым тайме, адквiтаць тры так i не здолелi. Сяргей Крывец двойчы паразiў вароты латвiйскага клуба, трэцi ж мяч, якi i дазваляў праходзiць далей, у вароты не iшоў. Пасля фiнальнага свiстка футбалiсты "Вентспiлса" кiдалiся на газон i вiншавалi адзiн аднаго, але стадыён скандзiраваў "Малайцы!" менавiта беларускiм гульцам, якiя разгублена стаялi на газоне. Барысаў падтрымаў свой клуб належна — ад жоўта-блакiтнай атрыбутыкi, якая была ледзь не на кожным другiм балельшчыку, да рачовак, якiя разам з газетай Клуба балельшчыкаў атрымалi ўсе ахвотныя. Сяргей Крывец, якi, дарэчы, пакiдаў газон барысаўскага стадыёна апошнiм пад апладысменты балельшчыкаў, пасля гульнi падзякаваў заўзятараў БАТЭ i прызнаўся, што такi вынiк стаў маленькай трагедыяй для кожнага ў камандзе: "Разумею, што гэта вельмi непрыемна для балельшчыкаў, якiя нас падтрымлiвалi. І ад iмя каманды хачу сказаць, што мы перажываем, падаўленыя i расстроеныя нават больш, чым нашы прыхiльнiкi". "Пасля мiнулагодняга выступлення выраслi балельшчыцкiя чаканнi, ад нас чакаюць поспеху. Тым не менш, у нас ёсць яшчэ адзiн шлях, якi хочацца максiмальна падоўжыць", — заявiў Вiктар Ганчарэнка. Нагадаем, што цяпер барысаўскi клуб працягне выступленне ў Лiзе Еўропы (былым Кубку УЕФА). Супернiк нашай каманды вызначыцца сёння падчас жараб'ёўкi ў штаб-кватэры УЕФА. Алена АЎЧЫННIКАВА. г. Барысаў. |