Источник материала:
Аляксандр Лукашэнка: "Беларуская сельская гаспадарка будзе даведзена да стандартаў сусветнага ўзроўню"
Беларуская сельская гаспадарка абавязкова будзе даведзена да стандартаў сусветнага
ўзроўню. Аб гэтым заявіў 7 жніўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас
рабочай паездкі па рэгіёнах краіны.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ва ўборцы ўраджаю рабiць стаўку на хуткасць
i якасць.
"Сёння галоўнае — хуткасць i якасць, — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы ў Ляхавiцкiм
раёне (Брэсцкая вобласць). — Таму што калi мы зноў раптам увойдзем у такую паласу
дажджоў, як нядаўна была, можна забыць пра ўраджайнасць 35-40 ц/га".
Прэзiдэнт таксама асаблiва адзначыў, што сёння "лёс ураджаю краiны ў руках гаспадарак
Вiцебскай, Магiлёўскай i поўначы Мiнскай абласцей". "Гэтыя рэгiёны трэба "дацiснуць",
чаго б гэта нi каштавала, каб ураджай быў выратаваны", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле слоў Прэзiдэнта, стратэгiчна важны рубеж ва ўборцы збожжа, якога трэба
дасягаць неадкладна — гэта 85 працэнтаў убраных палёў. "Калi дасягнём 85 працэнтаў
— тады можам сказаць, што ўраджай выратаваны", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Не
будзе тэмпаў сёння — не будзе якасцi заўтра", — дадаў ён.
Прэзiдэнт таксама ўзняў тэму эфектыўнасцi перапрацоўкi саломы. "Не дай Бог, вы
не папрацуеце з саломай, будзеце яе спальваць або пакiдаць безгаспадарнай на палях.
Тады наракайце самi на сябе", — сказаў беларускi лiдар. "Навошта вы яе збiраеце
на палях? Растрасiце яе, унясiце калiй i азот. Калi мы цяпер своечасова ўнясём
гэта ўгнаенне, тады ў нас будуць развязаны рукi вясной", — дадаў ён. "Гэта пытанне
захавання фiнансаў", — акцэнтаваў увагу кiраўнiк дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў неабходнасць своечасовай уборкi не толькi збожжавых,
але i лёну i бульбы, якiя трэба любымi спосабамi ратаваць ад фiтафторы. Акрамя
таго, кiраўнiк дзяржавы звярнуў увагу на тое, што ў гэтым годзе вельмi вялiкiя
накосы травы, i гэта трэба максiмальна выкарыстаць для запасаў корму жывёле.
"Праграму адраджэння вёскi, як i ахову здароўя, мы выносiм "за дужкi" крызiсу.
Гэта значыць, што тут мы нiчога згортваць не маем намеру", — растлумачыў кiраўнiк
дзяржавы. "Калi мы, выконваючы праграму адраджэння вёскi, будзем спасылацца на
крызiс, то мы яе правалiм", — дадаў ён.
"Зразумела, чагосьцi можа не хапаць, але трэба больш эфектыўна выкарыстоўваць
iнiцыятыву людзей, — адзначыў Прэзiдэнт. — Нягледзячы на крызiс, трэба, сцiснуўшы
зубы, рухацца наперад".
Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў важнасць харчовай бяспекi для Беларусi, якая не
толькi забяспечвае стабiльнасць эканомiкi, але i дае магчымасць актыўна прасоўваць
айчынную прадукцыю на замежныя рынкi.
"Не трэба забываць, што ў свеце сёння мiльярд чалавек недаядаюць", — адзначыў
Аляксандр Лукашэнка. "Нам проста трэба варушыцца, i мы з усiм справiмся", — дадаў
ён.
Кiраўнiк дзяржавы наведаў беларуска-дацкае замежнае таварыства з абмежаванай
адказнасцю "Белдан", якое займаецца сельскагаспадарчай вытворчасцю. У пачатку
2009 года тут уведзены ў эксплуатацыю свiнакомплекс на 1500 галоў, у кастрычнiку-снежнi
будзе створана другая чарга фермы па адкорме 35 тыс. свiней. Да 2011 года тут
маюць намер выйсцi на адкорм больш як 46 тыс. свiней штогод. Акрамя таго, плануецца
будаўнiцтва цэха па забоi свiней i перапрацоўцы мяса, а таксама камбiкормавага
завода i збожжасховiшча.
Пры ўзвядзеннi свiнакомплексу быў прыменены шэраг новых для рэспублiкi будаўнiчых
i праектных рашэнняў, а таксама сучасных тэхналогiй гадоўлi жывёл.
Як расказаў Прэзiдэнт, тры гады таму некалькi заходнiх iнвестараў прапанавалi
рэалiзаваць у Беларусi праекты па свiнагадоўлi. Адзiн комплекс, разлiчаны на ўтрыманне
25 тыс. галоў, быў пабудаваны ў Магiлёўскай вобласцi па галандскiх тэхналогiях.
У Ляхавiцкiм раёне створаны свiнакомплекс па тэхналогiях датчан. "Мы атрымалi
самыя сучасныя свiнакомплексы ў свеце, i цяпер ёсць узор, каб навучыць астатнiх
у Беларусi. Галандыя i Данiя — экалагiчна чыстыя краiны, там лепшыя, перадавыя
тэхналогii. На гэтых пiлотных праектах мы навучылiся, як будаваць, ствараць новыя
канструкцыi. Такiм чынам, мы будзем перабудоўваць усю краiну ў гэтай галiне",
— сказаў кiраўнiк дзяржавы.
Паводле ацэнак экспертаў розных еўрапейскiх кампанiй, якiя маюць вялiкi вопыт
i працуюць у гэтым бiзнэсе на рынку ў Заходняй i Усходняй Еўропе, ферма ЗТАА "Белдан"
— самая лепшая на сённяшнi дзень ферма ў Еўропе па якасцi будаўнiцтва i тэхналагiчнай
аснашчанасцi. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў яго склалiся самыя добрыя ўражаннi
ад убачанага. Ён падкрэслiў, што па такiм узоры паступова павiнны быць рэканструяваны
ўсе свiнакомплексы ў рэспублiцы. Кiраўнiк дзяржавы таксама дадаў, што не трэба
забываць i пра сацыяльную адказнасць бiзнэсменаў. "У гэтым сутнасць развiцця вёскi
i аграпрамысловага комплексу", — сказаў ён, адзначыўшы, што ЗТАА "Белдан" поўнасцю
выконвае гэтыя патрабаваннi.
Беларуская сельская гаспадарка будзе даведзена да стандартаў сусветнага ўзроўню.
Пасля наведвання свiнакомплексу беларуска-дацкага ЗТАА "Белдан", Прэзiдэнт падкрэслiў,
што такiя комплексы неабходна паступова ўкараняць ва ўсёй рэспублiцы. Тут прыменены
не толькi сучасныя будаўнiчыя тэхналогii, але i створаны аптымальныя ўмовы для
ўтрымання жывёл: устаноўлены сiстэмы клiмат-кантролю, вентыляцыi, цёплых падлог,
тэхналагiчных сiстэм утрымання жывёл i сiстэм гноевыдалення. Як адзначыў кiраўнiк
дзяржавы, сёння ў нас ёсць добрая магчымасць пераняць лепшыя перадавыя еўрапейскiя
тэхналогii i ўкаранiць iх у сябе.
"Вось узор. Нам трэба вызначыцца, колькi комплексаў неабходна ў рэгiёнах, i паступова
рэканструяваць старыя i ствараць такiя сучасныя комплексы. Нiчога прыдумляць не
трэба, мы ўжо бяром гатовыя тэхналогii. Сёння iх трэба "выцягваць" з Еўропы",
— сказаў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што ў гэтым станоўчыя рысы сусветнага крызiсу,
якi садзейнiчае таму, што еўрапейцы iдуць працаваць у новыя для сябе рэгiёны.
Прэзiдэнт таксама падкрэслiў, што да 1 студзеня 2010 года поўнасцю на еўрапейскiя
нормы выйдзе будаўнiчая галiна. "З 2011 года, я ўпэўнены, мы будзем жыць, як у
Еўропе, падцягнуўшы i iншыя напрамкi", — сказаў ён.
Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.