Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 413Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 413 Аб прадастаўленнi фiзiчным i юрыдычным асобам паўнамоцтваў на прадстаўленне iнтарэсаў Рэспублiкi Беларусь па пытаннях прыцягнення iнвестыцый у Рэспублiку Беларусь У мэтах удасканалення работы па прыцягненнi iнвестыцый для рэалiзацыi iнвестыцыйных праектаў у Рэспублiцы Беларусь: 1. Устанавiць, што Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь: 1.1. мае права прадастаўляць фiзiчным i (або) юрыдычным асобам паўнамоцтвы на прадстаўленне iнтарэсаў Рэспублiкi Беларусь па пытаннях прыцягнення iнвестыцый у Рэспублiку Беларусь (далей — iнвестыцыйныя агенты); 1.2. вызначае iнвестыцыйных агентаў па прадстаўленнi рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання, iншай дзяржаўнай арганiзацыi, падпарадкаванай Ураду Рэспублiкi Беларусь, абласнога (Мiнскага гарадскога) выканаўчага камiтэта (далей — дзяржаўны орган) на падставе звароту фiзiчнай або юрыдычнай асобы, якая прэтэндуе на атрыманне такога статусу; 1.3. вызначае дзяржаўны орган для заключэння гэтым органам з iнвестыцыйным агентам на бязвыплатнай аснове дагавора аб прадстаўленнi iнтарэсаў Рэспублiкi Беларусь па пытаннях прыцягнення iнвестыцый у Рэспублiку Беларусь з улiкам дзейнасцi i вопыту работы iнвестыцыйнага агента па рэалiзацыi iнвестыцыйных праектаў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i за яе межамi. Пры гэтым абавязковымi ўмовамi названага дагавора з'яўляюцца абавязацельствы iнвестыцыйнага агента па: прыцягненнi iнвестараў для рэалiзацыi iнвестыцыйных праектаў у iнтарэсах Рэспублiкi Беларусь; суправаджэннi iнвестыцыйных праектаў (пры iх падрыхтоўцы i рэалiзацыi), у тым лiку аказаннi iнвестарам кансалтынгавых, юрыдычных i маркетынгавых паслуг, а таксама паслуг па распрацоўцы дакументаў, неабходных для рэалiзацыi гэтых праектаў. 2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь: у трохмесячны тэрмiн зацвердзiць палажэнне аб парадку прадастаўлення фiзiчным i юрыдычным асобам паўнамоцтваў на прадстаўленне iнтарэсаў Рэспублiкi Беларусь па пытаннях прыцягнення iнвестыцый у Рэспублiку Беларусь, прадугледзеўшы ў гэтым палажэннi парадак iх узаемадзеяння па названых пытаннях з дзяржаўнымi органамi; прыняць iншыя меры па рэалiзацыi гэтага Указа. 3. Кантроль за выкананнем гэтага Указа ўскласцi на Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Камiтэт дзяржаўнага кантролю. 4. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка 6 жнiўня 2009 г., г. Мiнск. |