Беларускае "Зубраня" стала Нацыянальным дзiцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтрамБеларускае "Зубраня" стала Нацыянальным дзiцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтрам Беларускi лагер "Зубраня" стаў нацыянальным дзiцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтрам. Адпаведны ўказ № 417 "Аб установе адукацыi "Нацыянальны дзiцячы аздараўленчы лагер "Зубраня" 6 жнiўня падпiсаў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка. Згодна з дакументам установа адукацыi "Нацыянальны дзiцячы аздараўленчы лагер "Зубраня" перайменавана ва ўстанову адукацыi "Нацыянальны дзiцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня" (далей НДЦ "Зубраня"). Гэты захад будзе садзейнiчаць яго далейшаму развiццю i прыцягненню творчых педагагiчных кадраў для работы з адоранымi дзецьмi. Асноўныя напрамкi дзейнасцi НДЦ "Зубраня" — выхаванне, навучанне i аздараўленне дзяцей, якiя дасягнулi высокiх вынiкаў у вучэбнай i грамадскай дзейнасцi, узнагароджаных па вынiках алiмпiяд, конкурсаў, спартыўных спаборнiцтваў, а таксама метадычнае забеспячэнне вучэбна-выхаваўчага працэсу аздараўленчых лагераў у Беларусi. Савету Мiнiстраў даручана зацвердзiць комплекс мерапрыемстваў па арганiзацыi дзейнасцi НДЦ "Зубраня" на 2010-2015 гады, а таксама план узвядзення i рэканструкцыi яго будынкаў i збудаванняў. Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. |