Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 6 жнiўня падпiсаў Указ № 414 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўнення ва ўказы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 13 мая 2008 г. № 258 i ад 24 чэрвеня 2008 г. № 350"Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 6 жнiўня падпiсаў Указ № 414 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўнення ва ўказы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 13 мая 2008 г. № 258 i ад 24 чэрвеня 2008 г. № 350" Змяненнi i дапаўненне накiраваныя на далейшае павышэнне эфектыўнасцi сельскагаспадарчай вытворчасцi. Яны прадугледжваюць прадастаўленне юрыдычным асобам, якiя набылi (набываюць) адпаведна ў 2004 i 2005 гадах i ў 2006—2010 гадах у вызначаным парадку (шляхам рэарганiзацыi, пакупкi, бязвыплатнай перадачы прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў) правы i абавязкi сельскагаспадарчых арганiзацый, права на працягу трох гадоў дадаткова змяншаць памер збору ў фонд на суму кошту набытых (як новых, так i раней эксплуатуемых) будынкаў i збудаванняў спецыялiзаваных сельскагаспадарчага прызначэння, выкананых i аплачаных работ па iх будаўнiцтве i рэканструкцыi або адзiнага падатку для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi (для юрыдычных асобаў, якiя плацяць гэты падатак у адпаведнасцi з Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiпеня 1999 г. № 27) на ўказаную суму, але не больш як 50 % сумы гэтага падатку. Заснавальнiкам (напрыклад, банкам) юрыдычных асобаў пры набыццi i перадачы названым юрыдычным асобам будынкаў i збудаванняў спецыялiзаваных сельскагаспадарчага прызначэння даецца права на працягу двух гадоў з даты iх перадачы змяншаць падатак на прыбытак на суму кошту такiх будынкаў i збудаванняў. Таксама вызначаны даты набыцця, будаўнiцтва, рэканструкцыi будынкаў i збудаванняў спецыялiзаваных сельскагаспадарчага прызначэння. Прапанаваныя меры дазваляюць стварыць арганiзацыям-iнвестарам роўныя i прывабныя ўмовы ў вырашэннi пытанняў развiцця вытворчай сферы рэфармаваных гаспадарак на падставе комплекснага падыходу (абнаўлення патрабуюць не толькi машынна-трактарны парк названых арганiзацый, iнвестыцыi патрэбныя i для рэканструкцыi старых i ўзвядзення новых будынкаў, збудаванняў сельскагаспадарчага прызначэння). Гэта дапасуецца да мэтаў i задач Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi на 2005—2010 гады. Палепшыцца iнвестыцыйны клiмат галiны, што будзе садзейнiчаць устойлiвасцi развiцця аграрнага сектара эканомiкi. Паводле разлiкаў Мiнсельгасхарча, названыя меры дазволяць арганiзацыi-iнвестару на працягу года накiроўваць на набыццё, узвядзенне i рэканструкцыю будынкаў i збудаванняў сельскагаспадарчага прызначэння ў сярэднiм больш за 100 млн рублёў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. |