21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вiталь Сеўрукевiч: "Дэкрэт №10: прыцягнуць новых iнвестараў, ператварыць усю краiну ў свабодную эканамiчную зону"

07.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiталь Сеўрукевiч: "Дэкрэт №10: прыцягнуць новых iнвестараў, ператварыць усю краiну ў свабодную эканамiчную зону"

"Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя брала ўдзел у падрыхтоўцы Дэкрэта Прэзiдэнта № 10 "Аб стварэннi дадатковых умоў для iнвестыцыйнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь", паведамiў у гутарцы з карэспандэнтам "Звязды"  першы намеснiк старшынi па прававых i агульных пытаннях БНПА Вiталь Сеўрукевiч. Паводле яго слоў, па сваiм змесце i ў сферы рэгулявання гэты дакумент накiраваны на прыцягненне новых iнвестараў, новых iнвестыцый на падставе заключэння iнвестыцыйных дагавораў.

 

 

— Сярод станоўчых момантаў Дэкрэта №10 адзначу тое, што дакументам больш дакладна вызначаныя ўзроўнi заключэння iнвестыцыйных дагавораў у залежнасцi ад тых цi iншых параметраў i льгот, якiя iнвестар хацеў бы атрымаць, — кажа Вiталь Сеўрукевiч. — Iнвестыцыйны дагавор можна заключаць альбо на падставе рашэння рэспублiканскага органа дзяржкiравання, альбо на ўзроўнi Саўмiна, узгодненага з кiраўнiком краiны, цi на ўзроўнi мясцовых органаў улады, калi iнвестару не патрабуюцца нейкiя прэферэнцыi. Акрамя таго, больш дакладна вызначаныя пытаннi будаўнiцтва аб'ектаў, прадугледжаных iнвестыцыйным дагаворам. Iнвестарам, якiя заключылi iнвестыцыйныя дагаворы, прапануюцца такiя агульныя прэферэнцыi, як прадастаўленне зямельнага ўчастка ў арэнду без правядзення аўкцыёну, увоз тэхналагiчнага абсталявання i запасных частак да яго для аб'ектаў, звязаных з рэалiзацыяй iнвестыцыйнага праекта, без платы мытных пошлiн i падатку на дабаўленую вартасць. Да таго ж iнвестар вызваляецца ад пакрыцця страт сельскагаспадарчага прадпрыемства, а таксама кампенсацыйных выплат, звязаных з пераносам i высечкай зялёных насаджэнняў на землях населеных пунктаў i шмат iншых прэферэнцый. На мой погляд, у дакуменце можна было б адлюстраваць пытанне па абароне iнвестыцый, але магчыма, заканадаўцы выдадуць асобны нарматыўны акт па iм.

— На ваш погляд, тое, што ўмовы вядзення iнвестыцыйнай дзейнасцi ў рэспублiцы будуць палегчаныя, прывядзе да росту iнвестыцыйнай прывабнасцi нашай краiны?

— Так, несумненна, гэта крок наперад. Хацелася б, каб былi i другi, i трэцi крокi... Мiж iншым, на апошнiм пасяджэннi савета нашай асацыяцыi i пасяджэннi рэспублiканскага савета дырэктараў, на якiх iшла размова аб рэалiзацыi транспартна-лагiстычных аб'ектаў у Беларусi i рэалiзацыi гандлёва-iнвестыцыйных праектаў у рамках удзелу краiны ў саюзах, у прыватнасцi, з Расiяй, СНД, прагучала правiльная думка: нам трэба пераходзiць ад асобных лагiстычных цэнтраў, асобных свабодных эканамiчных зонаў да лагiстычнай краiны, да свабоднай эканамiчнай зоны на ўсю Беларусь. Умовы, якiя сёння ёсць у свабодных эканамiчных зонах, у Парку высокiх тэхналогiй, сябе нядрэнна зарэкамендавалi, i iх трэба распаўсюджваць на ўсю рэспублiку. Дэкрэт № 10 можна разглядаць як крок да таго, каб мы будавалi лагiстычную краiну, абсалютна празрыстую i адкрытую для ўсiх iнвестараў. Прычым не толькi для тых, якiя прыходзяць да нас на падставе iнвестыцыйнага дагавора, але i для дробных iнвестараў, якiя з-за сваiх абмежаваных фiнансавых магчымасцяў не хочуць звязвацца з распрацоўкай нейкiх планаў, вялiкiх праектаў i iнвестыцыйных дагавораў. Апошнiя гатовыя ствараць, дапусцiм, сумесныя прадпрыемствы, адкрываць працоўныя месцы не ў Мiнску, цi Гомелi альбо Магiлёве, а дзесьцi, напрыклад, у Бягомлi, у Слонiме i г.д., гэта значыць у тых нашых малых гарадах i пасёлках, дзе сёння гэта вельмi патрэбна. Для гэтай важнай мэты Дэкрэт з'яўляецца сур'ёзным крокам да лагiстычнай Беларусi.

Iгар ГРЫШЫН.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя брала ўдзел у падрыхтоўцы Дэкрэта Прэзiдэнта № 10 "Аб стварэннi дадатковых умоў для iнвестыцыйнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь", паведамiў у гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" першы намеснiк старшынi па прававых i агульных пытаннях БНПА Вiталь Сеўрукевiч. Паводле яго слоў, па сваiм змесце i ў сферы рэгулявання гэты дакумент накiраваны на прыцягненне новых iнвестараў, новых iнвестыцый на падставе заключэння iнвестыцыйных дагавораў.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика