21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэкамендаваны закупачныя цэны на пладова-ягадную сыравiну

07.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэкамендаваны закупачныя цэны на пладова-ягадную сыравiну

Спецыяльная камiсiя, у склад якой увайшлi прадстаўнiкi канцэрна "Белдзяржхарчпрам", Белкаапсаюза, Дэпартамента па цэнаснай палiтыцы Мiнiстэрства эканомiкi i кiраўнiкi чатырох перапрацоўчых прадпрыемстваў, вызначыла закупачныя цэны, што рэкамендуюцца, на пладова-ягадную сыравiну для прамысловай перапрацоўкi.

У прыватнасцi, на слiву — 700 рублёў за кiлаграм, на алычу — 300 рублёў, на яблыкi — 210—250 рублёў, на журавiны, бруснiцы — 2500, на буякi — 3000, на чырвоную рабiну — 750, чарнаплодную рабiну — 1 200 рублёў за кiлаграм. Як мяркуюць у канцэрне "Белдзяржхарчпрам", вызначэнне адзiных цэнаў на сыравiну, што нарыхтоўваецца, паставiць у роўныя ўмовы кансерваваныя i вiнаробчыя арганiзацыi, нарыхтоўчыя арганiзацыi спажыўкааперацыi, а таксама забяспечыць канкурэнтаздольнасць гатовай прадукцыi па цане на ўнутраным i знешнiм рынках. На астатнiя вiды сыравiны будуць фармiравацца дагаворныя цэны.

У краiне перапрацоўкай пладова-ягаднай сыравiны займаюцца 103 арганiзацыi розных формаў уласнасцi, у тым лiку: 41 — для вытворчасцi плодаагароднiнай кансерваванай прадукцыi i 62 — для вытворчасцi пладовых вiнаў. Сёлета перапрацоўчым арганiзацыям неабходна нарыхтаваць пладова-ягаднай сыравiны 236 тысяч тон, у тым лiку: 169 тысяч тон — для вiнаробства i 67 тысяч тон — для кансервавання, а таксама 40,7 тысячы тон агароднiннай сыравiны.

У адпаведнасцi з праграмай нацыянальных дзеянняў па папярэджаннi i пераадоленнi п'янства i алкагалiзму на 2006—2010 гады, прадугледжваецца абавязковае штогадовае скарачэнне вытворчасцi пладовых вiнаў не менш чым на 10 працэнтаў у год. У вынiку патрэба ў сыравiне ў галiне скарацiлася са 196 да 169 тысяч тон (на 8 працэнтаў). Незапатрабаваныя ў вiнаробстве рэсурсы пладова-ягаднай сыравiны, а гэта каля 16 тысяч тон, плануецца перанакiраваць у кансервавую галiну для вытворчасцi натуральных i канцэнтраваных сокаў, пюрэ-паўфабрыкатаў i iнш. Цi гатовыя прыняць гэтыя аб'ёмы кансервавыя прадпрыемствы?

Спецыялiсты сцвярджаюць, што ў вынiку праведзенай за апошнiя гады мадэрнiзацыi прадпрыемстваў галiны магутнасцi па вытворчасцi плодаагароднiнных кансерваў толькi за 2008 год павялiчылiся больш чым удвая i дасягнулi 734 муб у год. Таму асноўная задача бачыцца ў загрузцы вытворчых наяўных магутнасцяў да ўраджаю наступнага года разнастайнай пладова-ягаднай i агароднiннай сыравiнай для выпуску запатрабаванага асартыменту прадукцыi.

З iншага боку, спецыялiсты канцэрна "Белдзяржхарчпрам" канстатуюць праблему з тэмпамi нарыхтоўкi сыравiны. На сёння, да прыкладу, нарыхтоўка вiшнi, чорных i чырвоных парэчак, агрэсту, чарнiц практычна завершана, але аб'ёмы iх нарыхтоўкi значна меншыя, чым былi летась, i чым планавалася нарыхтаваць сёлета. Скажам, патрэба ў вiшнi па краiне забяспечана ўсяго толькi на 39 працэнтаў, у чырвоных парэчках — на 21,4 працэнта, чорных — 45,4 працэнта, малiне — 76,7 працэнта.

Гэта можа прывесцi да выпуску вузкага асартыменту прадукцыi, якая не будзе запатрабавана пакупнiкамi. Таму кiраўнiкам прадпрыемстваў, якiя па нейкiх прычынах не паспелi з нарыхтоўкамi, неабходна зрабiць захады па папаўненнi аб'ёмаў недаатрыманай сыравiны iншымi вiдамi: слiвай, бруснiцамi, буякамi, малiнай, журавiнамi, чарнаплоднай рабiнай.

Існуе i яшчэ адна сур'ёзная праблема: штогод скарачаецца рэсурс пладова-ягаднай сыравiны на прыватных падворках, а новых прамысловых садоў у краiне закладваецца ў недастатковым аб'ёме. Гэтую праблему, як мяркуюць спецыялiсты, можна вырашыць толькi вельмi аператыўнымi дзеяннямi па закладцы ўласных садоў уласна прадпрыемствамi. Канцэрн "Белдзяржхарчпрам" таксама прапануе заключаць доўгатэрмiновыя дагаворы з фермерамi i сельгасарганiзацыямi, а таксама ствараць кааператыўна-iнтэграцыйныя структуры з удзелам сельгасарганiзацый.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецыяльная камiсiя, у склад якой увайшлi прадстаўнiкi канцэрна "Белдзяржхарчпрам", Белкаапсаюза, Дэпартамента па цэнаснай палiтыцы Мiнiстэрства эканомiкi i кiраўнiкi чатырох перапрацоўчых прадпрыемстваў, вызначыла закупачныя цэны, што рэкамендуюцца, на пладова-ягадную сыравiну для прамысловай перапрацоўкi.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика