21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Звязда" вучыць любіць сваю краiну"

07.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Звязда" вучыць любіць сваю краiну"

Гiстарычны вопыт паказвае, што рысы цяперашняга фармiруюцца ў мiнулым, там жа закладваюцца перадумовы руху наперад, у будучыню. Менавiта гэтым прадыктавана патрэба вывучэння i беражлiвых адносiнаў да гiсторыi сваёй краiны. Летапiсцам гiсторыi з'яўляюцца нашы беларускiя газеты. На мой погляд, у гэтым шэрагу першынство належыць газеце "Мужыцкая праўда" (1862—1863 г.), выйшла 7 нумароў. Гэта першая на беларускай мове газета (друкавалася лацiнкаю), якую выдаваў К. Калiноўскi з Ф. Ражанскiм i В. Урублеўскiм. Кожны нумар падпiсваўся псеўданiмам "Яська-гаспадар з-пад Вiльнi". Газета заклiкала беларускi народ да барацьбы супраць прыгоннiцкага ладу, нагадваючы пра тое агульнае, што было ў становiшчы беларускага, рускага i польскага народаў.

Не меней важнае месца ў жыццi беларускага народа належыць "Нашай Нiве" — штотыднёвай грамадска-палiтычнай, навукова-асветнiцкай i лiтаратурна-мастацкай газеце. Выдавалася з лiстапада 1906 г. да жнiўня 1915 г. у Вiльнi на беларускай мове. У газеце супрацоўнiчалi пiсьменнiкi i публiцысты лiберальна-дэмакратычнага, радыкальна-рэвалюцыйных i сацыял-дэмакратычных поглядаў, iх аб'ядноўвалi iдэi дзяржаўна-палiтычнага i нацыянальна-культурнага самавызначэння беларускага народа. У яе асяроддзi фармiравалася iдэя суверэннай Беларусi.

У ёй супрацоўнiчалi Янка Купала, Якуб Колас, Максiм Багдановiч, Цётка, Алесь Гарун, Змiтрок Бядуля, Максiм Гарэцкi i iншыя пiсьменнiкi, якiя стварылi беларускую класiчную лiтаратуру.

Лепшыя традыцыi гэтых выданняў трэба не толькi вывучаць, але i сёння выкарыстоўваць для павышэння нацыянальнай самасвядомасцi беларусаў, для захавання гiстарычнай спадчыны, культуры i роднай мовы, для павышэння дабрабыту людзей i захавання згоды ў грамадстве. Для выканання гэтай задачы лёс, на маю думку, прызначыў газету "Звязда". Выпiсваю яе дзесяцiгоддзямi i бачу, як цэлыя пакаленнi журналiстаў разам з чытачамi працягваюць лепшыя традыцыi, закладзеныя папярэднiкамi.

З газетай "Звязда" ў мяне даўнiя сувязi, i сёння я з'яўляюся яе падпiсчыкам, таму што яна беларускамоўная i самая аб'ектыўная газета.

З 1964 па 1975 год я працаваў старшынёй калгаса iмя Жданава (цяпер — вёска Ізабелiн) Ваўкавыскага раёна. Неяк да нас у калгас прыехаў карэспандэнт газеты "Звязда" паэт Вiктар Шымук, жонка якога была мясцовай ураджэнкай. Мы пазнаёмiлiся з iм i нават пасябравалi. Але калi ён запытаў у мяне, колькi чалавек у калгасе выпiсваюць "Звязду", я не змог адказаць. Я звярнуўся з гэтым пытаннем да калгаснага актыву. Адказ быў несуцяшальны. I мы вырашылi падпiскай "Звязды" дадаткова прэмiяваць перадавiкоў калгаса, а актыву падпiсацца самiм. Вынiкам стала тое, што ў нашым калгасе падпiсчыкаў "Звязды" стала каля сотнi. За гэта рэдакцыя газеты "Звязда" ўзнагародзiла мяне ганаровай граматай i кнiжкай "Наша "Звязда", што выйшла да 50-годдзя газеты. Задаволенымi засталiся i нашы людзi. Вось такiм было маё стаўленне да газеты на роднай мове ў тыя далёкiя часы.

Дарэчы, светлая памяць пра Вiктара Шымука захаваецца ў маiм сэрцы назаўсёды. Ён вельмi любiў мясцiны вакол Iзабелiна. Iзабелiнскi лес, ад калгасных палёў бярозавы гай, далей стары бор, а побач маладыя дубровы i арэшнiкi. Аднойчы, у аўсянае жнiво, мы заехалi ў арэшнiк. Быў ураджайны год — было многа арэхаў. Вось я яму паведамiў, што плануем гэты арэшнiк выкарчаваць, правесцi культуртэхнiчныя работы i гэты ўчастак прылучыць да палеткаў калгаса. Ён вельмi абурыўся i сказаў: "Мiхась, ты што? Калi ты гэта зробiш, я перастану цябе паважаць". Арэшнiк застаўся. Вiктар быў вясёлым чалавекам, граў цудоўна на акардыёне i меў добры голас, спяваў са сваёй цешчай. Не раз запрашаў мяне ў Мiнск. Аднойчы выдалася нагода i я прыехаў у Мiнск, зайшоў у рэдакцыю газеты. Ён пазнаёмiў мяне з вельмi цiкавым супрацоўнiкам газеты "Звязда" Алесем Траяноўскiм, якi падарыў мне кнiжку "Там, дзе Шпрэвя шумiць" з надпiсам: "Мiхасю Жэбраку — у дзень першага знаёмства, чалавеку, якога я палюбiў, i, дай Божа, каб сустрэча не была апошняй".
 
Шчыра Алесь Траяноўскi.

27.III—1971 г."

Вiктар Шымук i Алесь Траяноўскi былi шчырымi прыхiльнiкамi беларускай мовы, сапраўдныя сыны нашай Бацькаўшчыны.

Лiчу, што кожны, хто жыве на нашай зямлi, павiнен хвалявацца за лёс Беларусi, помнiць запаветы тых, хто аддаў жыццё за тое, каб Беларусь была вольнай. Трэба ведаць сваю сапраўдную гiсторыю, нацыянальную культуру, любiць i шанаваць сваю мацi-мову, каб ляжалi на рабочым стале кнiгi нашых беларускiх асветнiкаў i пiсьменнiкаў. Усiм набрацца мужнасцi, адмовiцца ад усялякiх уласных амбiцый, пазбавiцца так званага вiруса фанабэрыстасцi, i ў такiм выпадку яшчэ ёсць надзея на наша выратаванне, на захаванне нашай суверэннай краiны, нашага этнасу. Як i сто гадоў таму, цяпер нам вельмi патрэбна яскравае ўсведамленне нашага месца ў гэтым свеце. Гэтаму дапаможа газета "Звязда" — я ўпэўнены.

Працэс нацыянальнага адраджэння — глабальны, яго можна замарудзiць, а назад павярнуць ужо нельга. Яўрэi праз дзве тысячы гадоў адрадзiлi iўрыт — ужо мёртвую мову. Дык няўжо мы, беларусы, дазволiм загiнуць жывой? Упэўнены: пройдуць дзесяцiгоддзi, i наша мова верне сабе свае правы, што ёй належаць ад прыроды, ад гiсторыi!

Нарэшце, усе мы павiнны зразумець — улада, апазiцыя, дэпутаты, чыноўнiкi, бюракраты, анархiсты, сацыялiсты, спецыялiсты i проста грамадзяне нашай краiны, — што не гарматы цi танкi, нават не мiждзяржаўныя саюзы або нешта iншае, а толькi родная мова ёсць адзiны i дзейсны абярэг Беларусi. На тое i iснуе дзяржава, каб баранiць нацыянальныя iнтарэсы.

I гэтае пачуццё нарастае ў першую чаргу ў моладзi. Я ўсё часцей чую беларускую гаворку маладых людзей, гараджанаў, i гэта дае надзею.

Мы хочам заставацца самi сабою, са сваiмi традыцыямi. Хочам развiвацца далей, набываць тое, што назапашана ў свеце. Гэта можа вызначыць дзяржаўная палiтыка.

29 лiстапада 2008 года газета "Звязда" надрукавала iнтэрв'ю з праваслаўным святаром Iгуменам Савам (Мажукам). Скажу шчыра — мяне гэта ўзрадавала i ўсхвалявала. Цалкам падтрымлiваю яго разважаннi: "I зусiм па-iншаму, па-сапраўднаму, па-беларуску i вельмi прыгожа, цёпла, мякка i заразлiва размаўлялi артысты i дыктары на радыё ў савецкiя часы". I далей: "...трэба памятаць, што без захавання свайго твару мы ў акiяне глабалiзацыi можам страцiць спачатку культуру, а потым i дзяржаўнасць". Дык вось, я з вялiкай надзеяй чакаю таго часу, калi пасол заходняй дзяржавы будзе гаварыць па-беларуску, а карэспандэнт Белтэлебачання не будзе задаваць яму пытаннi на рускай мове.

8 красавiка 2009 года газета "Звязда" надрукавала артыкул "Спадарыня... Дазвольце ёй застацца!". Абедзве гэтыя публiкацыi выклiкалi вялiкi рэзананс, а праблема так i застаецца. Шкада, аднак пакуль родная мова многiх прадстаўнiкоў улады не цiкавiць.

Якiя захады трэба зрабiць, каб беларуская мова заняла сваё належнае месца ў грамадстве? На маю думку, па-першае, прыняць дапаўненнi да Закона аб дзяржаўнай службе: усе чыноўнiкi павiнны ведаць дзве мовы — беларускую i рускую. Прыняць экзамен ад iх, па вынiках якога рабiць выснову аб далейшым лёсе кожнага.

Па-другое, — прыняць рашэнне аб мерапрыемствах па беларусiзацыi i паступова, але настойлiва яго выконваць. Так мы зможам выхаваць грамадзян, сапраўдных патрыётаў, якiя будуць мець нацыянальны грунт i дух, ведаць сваю культуру i гiсторыю! Пакiдаючы пэўную нiшу для рускай мовы, актыўна рухацца да роднай мовы! Ну хто ж за нас гэта зробiць?

Найвялiкшая каштоўнасць, якую мы атрымалi, — гэта суверэнная i незалежная Беларусь. Цяпер перад намi дзве задачы:

1) захаваць нашу самастойнасць — суверэнiтэт Беларусi i забяспечыць дабрабыт яе народа;

2) па-сапраўднаму ўзяцца за адраджэнне роднай мовы, культуры i гiсторыi, нашай спадчыны. Усё астатняе, у тым лiку барацьба за ўладу, — гэта справа другарадная. Улада i апазiцыя павiнны плённа працаваць па развiццi эканомiкi i павышэннi нацыянальнай самасвядомасцi грамадзян нашай краiны. Нам патрэбен свой шлях, заснаваны на прыярытэце нацыянальных iнтарэсаў, не адвяргаючы супрацоўнiцтва нi з Расiяй, нi з Захадам. Калi будзе захоўвацца наша дзяржава, то i мы, беларусы, захаваемся як нацыя.

Мiхась ЖЭБРАК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1964 па 1975 год я працаваў старшынёй калгаса iмя Жданава (цяпер — вёска Ізабелiн) Ваўкавыскага раёна. Неяк да нас у калгас прыехаў карэспандэнт газеты "Звязда" паэт Вiктар Шымук, жонка якога была мясцовай ураджэнкай. Мы пазнаёмiлiся з iм i нават пасябравалi. Але калi ён запытаў у мяне, колькi чалавек у калгасе выпiсваюць "Звязду", я не змог адказаць. Я звярнуўся з гэтым пытаннем да калгаснага актыву. Адказ быў несуцяшальны. I мы вырашылi падпiскай "Звязды" дадаткова прэмiяваць перадавiкоў калгаса, а актыву падпiсацца самiм.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика