Сонечна i цёплаСонечна i цёпла У гэтыя выхадныя тэрыторыя нашай краiны трапiць пад уплыў скандынаўскага антыцыклона, таму ападкаў не будзе, толькi ўдзень на паўднёвым усходзе Гомельскай вобласцi магчымыя кароткачасовыя дажджы i навальнiцы, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. Уначы i ранiцай месцамi па краiне ў выхадныя будзе назiрацца туман. Тэмпература паветра ўначы 7—13, у нядзелю па паўночным усходзе ў асобных раёнах толькi 5—6 цяпла, удзень 17—24 градусы. На пачатку наступнага тыдня захаваецца сонечнае надвор'е. Уначы i ранiцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ў першай палове наступнага тыдня ўначы 7—14, месцамi ў нiзiнах 5—6 градусаў, удзень 20—25 цяпла. Сапраўды камфортнае летняе надвор'е. Сяргей КУРКАЧ. |