ДАІ заклiкае вадзiцеляў быць вельмi ўважлiвымi з-за надвор'яДАІ заклiкае вадзiцеляў быць вельмi ўважлiвымi з-за надвор'я Дзяржаўтаiнспекцыя заклiкае вадзiцеляў быць вельмi ўважлiвымi ў сувязi з пагаршэннем надвор'я, паведамiлi ва ўпраўленнi ДАI МУС Беларусi. Паводле прагнозаў сiноптыкаў, сёння па паўднёвым усходзе рэспублiкi чакаюцца лiўневыя дажджы i навальнiцы. У такiх умовах значна пагаршаецца бачнасць. Пыл, што сабраўся на асфальце, i хiмiчныя злучэннi з першымi кроплямi дажджу ператвараюцца ў масленую плёнку, якая значна знiжае каэфiцыент счаплення колаў з дарогай i павялiчвае тармазны шлях. Таму, апынуўшыся ў паласе дажджу, неабходна адразу ж плаўна знiзiць скорасць i ўстрымацца ад рэзкiх манёўраў i тармажэнняў. Не трэба забываць уключаць шклоачышчальнiкi i перыядычна выкарыстоўваць шклоамывальнiк. Акрамя таго, Дзяржаўтаiнспекцыя ў такiх умовах рэкамендуе ўключаць блiзкае святло фар, а пры спыненнi — аварыйную светлавую сiгналiзацыю. Так iншым удзельнiкам дарожнага руху будзе лягчэй заўважыць ваш аўтамабiль. БЕЛТА. |