Новыя дадатковыя цягнiкiНовыя дадатковыя цягнiкi Пра дадатковыя цягнiкi Мiнск — Мурманск i Мурманск — Мiнск, прызначаныя Беларускай чыгункай для зручнасцi пасажыраў на працягу ўсяго жнiўня, мы ўжо паведамлялi раней. З гэтай жа мэтай у расклад руху ўведзены яшчэ некалькi цягнiкоў. Гэта № 46 Мiнск — Новасiбiрск адпраўленнем з Мiнска 21 жнiўня ў 16.04, прыбыццём у Новасiбiрск 24 жнiўня ў 10.52, а таксама № 45 Новасiбiрск — Мiнск адпраўленнем з Новасiбiрска 24 жнiўня ў 18.58 i прыбыццём у Мiнск 27 жнiўня ў 12.01. А для перавозкi пасажыраў з абмежаванымi фiзiчнымi магчымасцямi ў цягнiках № 4/3 Мiнск — Масква, № 26/25 Мiнск — Масква, № 100/99 Мiнск — Сiмферопаль, № 136/135 Мiнск — Еўпаторыя курсiруюць па адным купэйным вагоне, якiя прыстасаваныя для перавозкi пасажыра-iнвалiда i асобы, што суправаджае яго. Такiя вагоны абсталяваныя пад'ёмнiкамi, якiя дазваляюць правесцi пасадку калясачнiка, унутры яны адаптаваны для камфортнага размяшчэння пасажыра з абмежаванымi фiзiчнымi магчымасцямi. Сяргей РАСОЛЬКА. |