21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абзац

07.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абзац

Супрацоўнiкi Нясвiжскай мiлiцыi затрымалi мясцовага жыхара, якi спрабаваў скрасцi больш за 2 тоны пшанiцы новага ўраджаю. Вадзiцель адной з гаспадарак быў затрыманы на службовай аўтамашыне ГАЗ-53 па падазрэннi ў крадзяжы збожжа са склада. Заведзена крымiнальная справа.

Японскi аўтамабiль Lexus RX300 прэмiум-класа ўспыхнуў ўчора ў Гомелi ноччу. У лiчаныя хвiлiны ад дарагога аўто нiчога не засталося. Адпрацоўваюцца версii кароткага замыкання i наўмыснага падпалу. Машына выпушчаная ў 2004 г. Яе рынкавы кошт складае каля $20 тыс.

Магiляўчанiн скраў больш за Br61 млн у Гарводаканале. 50-гадовы начальнiк пошукава-манеўровай групы гарадской арганiзацыi АСВОД, выкарыстоўваючы дублiкат працоўнай кнiжкi, уладкаваўся на працу ў гарадское ўнiтарнае камунальнае прадпрыемства "Гарводаканал" старшым майстрам. На працягу апошнiх 7 гадоў ён перыядычна з'яўляўся на працы, складаючы фiктыўныя табелi працоўнага часу, у якiх указваў, што нiбыта выконваў працу ў адпаведнасцi са сваiмi службовымi абавязкамi. Пры гэтым яму незаконна выплачана заработная плата ў суме Br61,6 млн. Заведзена крымiнальная справа.

Поўны абзац

Прадстаўнiкi Кангрэса брытанскiх прафсаюзаў выступiлi з прапановай заканадаўча абмежаваць вышыню абцасаў, якiя жанчыны могуць насiць на працу. Прафсаюзныя дзеячы (большасць з якiх, дарэчы, — мужчыны) занепакоены тым, што рэгулярнае нашэнне высокiх абцасаў прыводзiць да розных захворванняў i траўмаў галёнкаступнёвага суставу. Паводле звестак прафсаюза, з-за такiх захворванняў брытанцы штогод прапускаюць два мiльёны працоўных дзён. Прадстаўнiкi прафсаюза мяркуюць, што вышыня абцасаў, якiя жанчыны носяць на працу, не павiнна перавышаць чатырох сантыметраў, а калi праца звязана са знаходжаннем на нагах на працягу доўгага часу — двух сантыметраў. Пры гэтым "шпiлькi" падаюцца больш шкоданоснымi, чым шырокiя абцасы. Адна з членаў брытанскага парламента раскрытыкавала iнiцыятыву прафсаюзаў, заявiўшы, што калi б у заканадаўчым сходзе забаранiлi нашэнне высокiх абцасаў, са сваiм ростам 160 сантыметраў яна б згубiлася сярод парламентарыяў-мужчын.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi Нясвiжскай мiлiцыi затрымалi мясцовага жыхара, якi спрабаваў скрасцi больш за 2 тоны пшанiцы новага ўраджаю. Вадзiцель адной з гаспадарак быў затрыманы на службовай аўтамашыне ГАЗ-53 па падазрэннi ў крадзяжы збожжа са склада. Заведзена крымiнальная справа.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика