21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Міхаiл Дзямiдаў: "Гiпражыўмаш" — праекты ў жыццё

07.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міхаiл Дзямiдаў: "Гiпражыўмаш" — праекты ў жыццё

Знаёмiм з суразмоўцам

Дырэктар iнстытута Мiхаiл Дзямiдаў

Закончыў у 1964 годзе Гомельскi дарожна-будаўнiчы тэхнiкум, адслужыў у армii i пэўны час працаваў у фiлiяле праектнага iнстытута "Белкамунпраект". У лютым 1971 года уладкаваўся на працу ў горадзе на Сожы ў фiлiял Кiеўскага iнстытута "Гiпрасельмаш", афiцыйнае адкрыццё якога адбылося ў красавiку таго ж года. Такiм чынам атрымалася, што Мiхаiл Сямёнавiч працуе ў "Гiпражыўмашы", якi ў розныя часы меў розныя назвы, 38 гадоў.

Пачынаў ён тут з пасады старшага iнжынера, адначасова паступiўшы на вячэрнi факультэт Беларускага iнстытута iнжынераў чыгуначнага транспарту, якi паспяхова закончыў i прайшоў усе прыступкi прафесiйнага росту: кiраўнiк групы, сектара, намеснiк начальнiка аддзела, начальнiк яго, намеснiк галоўнага iнжынера, галоўны iнжынер, дырэктар. Праектную справу, як кажуць, Мiхаiл Сямёнавiч вывучыў знутры, ведае яе дасканала. Ён — член-карэспандэнт Беларускай iнжынернай акадэмii.

У iнстытуце вядучым iнжынерам-нормакантралёрам аддзела якасцi i iнжынерна-тэхнiчнага забеспячэння працуе яго жонка Антанiна Iванаўна, а сын Аляксей — начальнiкам планава-вытворчага аддзела. Ён закончыў факультэт кiравання Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта транспарту.

— Мiхаiл Сямёнавiч, мне неаднаразова даводзiлася сустракацца з былым дырэктарам вашай установы Уладзiмiрам Кiрылавiчам Крыкуном, а вы, тады, здаецца, працавалi ў iнстытуце галоўным iнжынерам. Ведаю таксама, што першым дырэктарам яго быў Мiхаiл Андрэевiч Клiменка, якi раней працаваў старшынёй Гомельскага аблвыканкама. Калi не памыляюся, дык у лютым 1971 года ў Гомельскiм фiлiяле Кiеўскага iнстытута "Гiпрасельмаш" было ўсяго 19 супрацоўнiкаў. Цi не так?

— Усё правiльна. Скажу больш. Першыя пяць гадоў калектыў кватараваў па бытавых памяшканнях заводаў "Гомсельмаш" i "Цэнтралiт", рос як колькасна, так i прафесiйна, адначасова павышаючы свае веды на будаўнiцтве таго будынка-шматпавярховiка, якi мы займаем. У 1978 годзе фiлiял стаў iнстытутам, i за зменай назвы яго стаiць паступальнае накапленне вопыту праектавання, адбору i фармiравання кадраў, пашырэнне сферы дзейнасцi як па тэматыцы, так i па геаграфii аб'ектаў.

— Мне памятаюцца часы, калi ваш iнстытут, як кажуць, па самыя вушы быў заняты на праектных работах новых вытворчых магутнасцяў "Гомсельмаша". Цяжка было?

— I цiкава. I мы, i завод належалi да Мiнiстэрства жывёлагадоўлi i кормавытворчасцi Савецкага Саюза, i пашырэнне "Гомсельмаша" было сапраўдным бумам для многiх арганiзацый. У тым лiку i для нашага калектыву. Уявiце сабе, што ён складаў каля 560 чалавек! Мы працавалi ў сваёй галiне тады на ўсю краiну: з Поўначы на Поўдзень, з Захаду на Усход.

— А затым — рэзкi спад...

— Пра гэта сумна казаць. Усе памятаюць паласу крызiсу i застою, жорсткага рэфармавання, якiя прыпалi на 1990—1992 гады ў сувязi з развалам вялiкай адзiнай краiны. Што датычыцца нас, дык тады аб'ёмы праектных работ рэзка знiзiлiся i больш чым у тры разы скарацiлася колькасць супрацоўнiкаў iнстытута, якая склала ўсяго 170 чалавек. Але калектыў мужна перанёс усе тыя цяжкасцi i беды, загартаваўся, абнавiўся i працягнуў сваю дзейнасць.

— Якiм чынам?

— Калi да вышэйназваных часоў мы займалiся праектаваннем прамысловых прадпрыемстваў (жывёлагадоўлi i кормавытворчасцi), i гэта было галоўным нашым напрамкам, дык потым пачалi рабiць свае прафесiйныя паслугi ў будаўнiцтве жылля, аб'ектаў экалогii, аховы здароўя, адукацыi i г.д. Бо на парадку дня стаяла задача: выжыць, не паляцець у фiнансавую бездань. З усёй упэўненасцю скажу, што нашай заслугай з'яўляецца тое, што здолелi захаваць касцяк калектыву i тэхналогiю. Дзякуючы гэтым i iншым фактарам мы пайшлi наперад.

— I што — сёння?

— Сёння? Працуем. Гэты год стаў новай вяхой у гiсторыi прадпрыемства. Калi яно было рэспублiканскiм праектным унiтарным, дык у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў рэспублiкi пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства, якое носiць тую ж самую назву. Нягледзячы на тое, што змянiлася форма ўласнасцi, мы па-ранейшаму застаёмся запатрабаванымi. I можна смела сцвярджаць, што ААТ "Гiпражыўмаш", якое мае сертыфiкат адпаведнасцi Сiстэмы менеджменту якасцi праектавання мiжнародным стандартам СТБ ISО 9001, з'яўляецца адным з вядучых у нашай краiне галiновых iнстытутаў. Мы цяпер праектуем як прамысловыя прадпрыемствы, так i грамадскiя i грамадзянскiя збудаваннi, аб'екты экалогii i да т.п. Бадай што (не падумайце, што хвалюся), у нас самыя складаныя праекты сярод аднатыпных калектываў Гомеля, мы ажыццяўляем комплекснае праектаванне — ад тэхналогiй да праектна-каштарыснай дакументацыi. I ў гэтым — наша прэрагатыва. I яшчэ. Супрацоўнiкi цвёрда ведаюць наступнае: высокая якасць праектаў — ключ да канкурэнтаздольнасцi. I добрапрыстойнасць: даў слова — стрымай яго. Вызначыў тэрмiны выканання работ — не дапусцi iх зрыву.

— Мiхаiл Сямёнавiч, у фае развешаны шматлiкiя фотаздымкi будынкаў i збудаванняў, якiя праектаваў ваш калектыў, а ў вашым кабiнеце ляжыць звычайная цаглiна. Што азначае гэты прадмет: падарунак цi нейкi ўспамiн?

(Усмiхаецца.) Цаглiна гэта не звычайная. Далёка не звычайная. Яна — напамiнак аб той вялiкай i адказнай рабоце, якую мы выканалi не так даўно.

— Што вы маеце на ўвазе?

— Наступнае. У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 714 ад 5 снежня 2006 года ў мэтах больш поўнага выкарыстання прыродных рэсурсаў Гомельскай вобласцi, развiцця малых гарадоў наш iнстытут быў прызначаны генеральнай арганiзацыяй па праектаваннi камбiната будаўнiчых матэрыялаў у гарадскiм пасёлку Лоеў. Усё там пачыналася з нуля. Будоўлю курыраваў вiцэ-прэм'ер Урада краiны Вiктар Паўлавiч Буры, а штотыднёвыя штабы праводзiў намеснiк старшынi Гомельскага аблвыканкама Уладзiмiр Рыгоравiч Надтачаеў з яго напорам i высокай патрабавальнасцю да ўсiх удзельнiкаў будаўнiчага канвеера.

Звычайна на падобныя праекты адводзiцца 24 месяцы, мы ўклалiся ў 12, i будаўнiкi — у 16 месяцаў таксама замест 24. Тым самым быў значна скарочаны iнвестыцыйны цыкл, i прадпрыемства ўжо працуе, выпускае патрэбную прадукцыю. Яно з'яўляецца горадаўтваральным, i тут створана 150 новых працоўных месцаў.

— Што ўяўляе камбiнат?

— Ён уведзены ў строй 31 снежня мiнулага года, i тут упершыню за апошнiя 20 гадоў у Беларусi ўкаранёна айчынная аўтаматызаваная тэхналагiчная лiнiя па вытворчасцi керамiчных сценавых матэрыялаў, якая па асноўных тэхнiчных паказчыках адпавядае лепшым сусветным узорам. Першая выпушчаная прадукцыя пацвердзiла свае высокiя фiзiка-механiчныя паказчыкi. А менавiта: марозаўстойлiвасць — 50—100 цыклаў, трываласць — 20 мегапаскаляў i нiзкае водапаглынанне (8—10 працэнтаў). Прадукцыя сертыфiкавана.

Цеплавыя агрэгаты камбiната працуюць у аўтаматычным рэжыме. Цяпло печы абпалу не iдзе ў атмасферу, а паступае ў печ сушкi, што азначае: яно паўторна выкарыстоўваецца. Замкнуты цыкл, адным словам. Кацельня працуе на мясцовых вiдах палiва. Гэта i iншае дазваляе знiжаць спажыванне энергетычных рэсурсаў у тэхналагiчным працэсе i павышаць якасць вырабаў. Заяўленая вытворчая магутнасць камбiната — 20 мiльёнаў штук умоўнай цэглы.

— Усiм, Мiхаiл Сямёнавiч, вядома, што на прадпрыемства наведаўся кiраўнiк дзяржавы...

— Зрабiўшы рабочы вiзiт туды, Аляксандр Рыгоравiч Лукашэнка даў высокую ацэнку праекту i падкрэслiў, што ён дазволiць не толькi зняць праблему дэфiцыту ўказанай прадукцыi на Гомельшчыне, але i пастаўляць яе на экспарт, i што наладжванне найноўшай вытворчасцi цэглы з'яўляецца вельмi сучасным.

— Калi пайшла ўжо гаворка пра аб'екты, якiя вы праектавалi, дык што яшчэ можаце сказаць пра iх?

— Яны — наша старанне, уменне, творчасць. За апошняе дзесяцiгоддзе з'явiлiся прынцыпова новыя напрамкi ў дзейнасцi iнстытута, i, як вынiк, дзясяткi пабудаваных аб'ектаў, адны з якiх з'яўляюцца для Гомеля горадаўтваральнай значнасцю, iншыя — безумоўным рарытэтам у галiне найноўшых тэхнiчных дасягненняў. Лоеўскую новабудоўлю я ўжо назваў. Мы з'яўляемся генеральнай праектнай арганiзацыяй Петрыкаўскага керамзiтнага завода "Гомельскi домабудаўнiчы камбiнат". Патрэбнасць у керамзiце будаўнiчай галiны цяпер вялiкая. Назаву i такiя ўнiкальныя прадпрыемствы, як комплекс IААА "Белшклопрам" Гомельскi iнжынерны iнстытут Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях, офiсны цэнтр у Гомелi па вулiцы Гагарына, асобныя аб'екты Цэнтра радыяцыйнай медыцыны i экалогii чалавека, культавыя збудаваннi — Храм Аляксандра Неўскага па вулiцы Iльiча i каталiцкi касцёл па вулiцы Савецкай. I гэта — далёка не поўны пералiк.

— Над чым працуе ваш калектыў сёння?

— Заканчваем праектаванне пажарнага дэпо на 10 аўтамабiляў у вялiкiм 19-м мiкрараёне абласнога цэнтра, iнжынернага комплексу iнстытута МНС. Нас просяць зрабiць праект рэканструкцыi Жлобiнскага завода жалезабетонных вырабаў домабудаўнiчага камбiната № 3 пад вытворчасць канструкцый для жылых дамоў метадам так званага "шырокага кроку". Маецца заяўка мазыран на рэканструкцыю аналагiчнага прадпрыемства.

Для "Гомсельмаша" распрацоўваецца праект мадэрнiзацыi пралёта афарбовачнага цэха
101-га корпуса з мэтай размяшчэння там паточна-механiзаванай лiнii iтальянскай фiрмы "Imеl". Яна ўстанаўлiваецца замест трох састарэлых лiнiй, i планаваная гадавая праграма афарбоўкi паверхняў вузлоў i дэталяў сельскагаспадарчых машын складае 621 755 квадратных метраў. Гэта — вялiкi крок наперад. Наогул, "Гомсельмаш" — адзiн з самых галоўных нашых заказчыкаў. На заводзе лiцця i нармаляў гэтага прадпрыемства мы робiм праект новай афарбовачнай камеры. Там жа спраектавалi ўстаноўку плавiльнай печы фiрмы "ОТТО-ЮНКЕР" у цэху высокатрывалага чыгуну, што дае вялiкую эканомiю электраэнергii.

Для ПРУП "Экапластсэрвiс" распрацоўваем праект участка па выпуску люкаў з палiмерна-пясочнай сумесi, якiя будуць устанаўлiвацца на калодзежах сетак водаправода, каналiзацыi, цепла- i газазабеспячэння ў месцах, не прызначаных для праезду аўтатранспарту (у зонах зялёных насаджэнняў, пешаходных зонах i на тратуарах). Галоўная перавага гэтага ўнiкальнага вырабу — эстэтыка, бяспека, даўгавечнасць, абсалютная ўстойлiвасць да кiслот, нафтапрадуктаў, ультрафiялету.

Выконваем мы заказы таксама "Беларуснафты", нафтаправода "Дружба", Рэчыцкага метызнага завода, "Гомельдрэва", "Бабруйскаграмаша", Барысаўскага завода агрэгатаў. Усiх нашых партнёраў цяжка нават пералiчыць.

— Па ўсiм вiдаць, Мiхаiл Сямёнавiч, што адносiны з iмi ў вас нармальныя. Але, напэўна, iншым разам узнiкаюць i праблемы?

— На гэта пытанне адкажу так. Асноўныя фонды многiх прадпрыемстваў зношаны да 75 працэнтаў, таму абнаўленне i рэканструкцыя iх — задача нумар адзiн. I ў гэтым сэнсе мы запатрабаваныя. Але ў большасцi заводаў фiнансаў на тэхнiчнае пераўзбраенне не хапае. У такiм выпадку мы iдзём iм насустрач, знаходзiм кампрамiс.

— Я заўважыў, што ў вас працуе шмат пенсiянераў...

— Вы не памылiлiся. Справа ў наступным. Калектыў iнстытута папаўняецца ў асноўным за кошт выпускнiкоў Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта транспарту, Гомельскага тэхнiчнага ўнiверсiтэта iмя Сухога, Гомельскага дарожна-будаўнiчага каледжа. У крызiсныя 90-я гады, як я ўжо гаварыў, многiя кадры iнстытута звольнiлiся ў пошуках лепшых заробкаў. Навiчкi, якiя прыходзяць да нас, без дапамогi настаўнiкаў-ветэранаў адаптавалiся б тут i набывалi неабходную практыку даволi працяглы час. Таму мы не спяшаемся развiтвацца з тымi, хто дасягнуў пенсiйнага ўзросту. Такiх у нас 65 чалавек, 25 працэнтаў усяго персаналу. Гэта спецыялiсты вельмi высокай квалiфiкацыi, якiмi мы ганарымся.

Адзiн з iх — галоўны iнжынер праектаў Барыс Мiкiтавiч Казак, па слядах якога пайшла яго дачка Iрына Навiцкая (таксама ГIП). Ён, як i iншыя ветэраны вытворчасцi (шкада, што з-за невялiкага памеру матэрыялу не магу ўсiх назваць) заслугоўвае самых пахвальных слоў.

Карыстаючыся выпадкам, вiншую калектыў з Днём будаўнiка. Шчыра жадаю, паважаныя калегi, моцнага здароўя, сямейнага шчасця, дабрабыту, добрага настрою. Дзякуй усiм вам за вашу работу.

Матэрыял падрыхтаваў Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
 
На фота:
 
1. Лоеўскi камбiнат будаўнiчых матэрыялаў. Яго праекту Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка даў высокую ацэнку.

2. Галоўны iнжынер праектаў Тамара Зорына мае багатую практыку работы. Яна працавала на новай Зямлi, Ямале. Яе праекты вызначаюцца высокай якасцю. Па шляху Тамары Мiхайлаўны пайшоў яе сын Андрэй, якi працуе галоўным iнжынерам праектаў. Па вынiках мiнулага года Тамара Зорына прызнана лепшым ГIПам iнстытута.

3. Начальнiк аддзела водазабеспячэння i водаадвядзення Юрый Цiтовiч i начальнiк сектара Эмiлiя Грамыка абмяркоўваюць праект ачышчальных збудаванняў Рэчыцкага метызнага завода.

4. Начальнiк аддзела электразабеспячэння, аўтаматызацыi i сувязi Мiхаiл Кажэўнiкаў абмяркоўвае праект рэканструкцыi ААТ "Гомельшкло" з вядучым iнжынерам, iнжынерамi другой i першай катэгорый Генадзем Кавалёвым, Юрыем Дубавым i Максiмам Грузянковым.

5. Малады спецыялiст Марына Повад. Працуе ў iнстытуце ўсяго тры гады, але ўжо добра зарэкамендавала сябе. Завочна вучыцца ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце транспарту.

6. Пра кадры iнстытута начальнiк iх аддзела Ала Байжава ведае ўсё.

ААТ "Гiпражыўмаш"

246050, г. Гомель, праспект Ленiна, 10
тэл./факс 74 93 37, 74 92 73

УНП 400084685

 

 

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты год стаў новай вяхой у гiсторыi прадпрыемства. Калi яно было рэспублiканскiм праектным унiтарным, дык у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў рэспублiкi пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства, якое носiць тую ж самую назву. Нягледзячы на тое, што змянiлася форма ўласнасцi, мы па-ранейшаму застаёмся запатрабаванымi. I можна смела сцвярджаць, што ААТ "Гiпражыўмаш" з'яўляецца адным з вядучых у нашай краiне галiновых iнстытутаў.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика