Рабочы "замiнiраваў" райвыканкамРабочы "замiнiраваў" райвыканкам Паведамленне аб тым, што ў Жабінцы ў будынку райвыканкама закладзена выбуховае прыстасаванне, невядомы зрабiў па тэлефоне "101". У ходзе комплексу мерапрыемстваў, што былi праведзены на месцы, на якое паказаў "бамбiст", нiякага выбуховага прыстасавання не аказалася. Затое праваахоўнiкам удалося высветлiць асобу ананiма, якi зрабiў трывожны званок. Ім аказаўся 40-гадовы рабочы ААТ, жыхар вёскi Грыцэвiчы, якi затрыманы. У гэты ж дзень у Гомелi па тэлефоне "102" яшчэ адзiн "дабрадзей" паведамiў пра замiнiраванне дома № 4 па вулiцы Сялянскай. I гэта iнфармацыя не спраўдзiлася. Як i ў першым выпадку "мiнёра" ўдалося затрымаць: такiм чынам "свавольнiчаў" мясцовы жыхар, вучань 9-га класа дапаможнай школы. Ул. інф. |