Дзiк "сутыкнуўся" з аднымi, спакусiў другiхДзiк "сутыкнуўся" з аднымi, спакусiў другiх Калi ў начны час работнiкi Гомельскай аблiнспекцыi спынiлi для праверкi аўтамабiль "ВАЗ-2101", у яго салоне знаходзiлiся два чалавекi. А ў багажнiку — туша дзiка вагой 200 кiлаграмаў. Затрыманыя патлумачылi, што дзiчыну яны падабралi з узбочыны аўтадарогi Гомель—Бранск. Там сапраўды былi знойдзены сляды ад сутыкнення транспартнага сродку з дзiком. На аўтамабiлi ж затрыманых пашкоджаннi адсутнiчалi. Тым не менш туша была канфiскавана, а ў дачыненнi да асобаў, якiя парушылi прыродаахоўнае заканадаўства, распачаты адмiнiстрацыны працэс. Сяргей РАСОЛЬКА. |