Кiроўца наехаў на лася. Пацярпела дзiцяКiроўца наехаў на лася. Пацярпела дзiця Позна ўвечары на 9-м кiламетры аўтадарогi Барысаў — Беразiно пад колы аўтамабiля трапiў лось: у гэтым здарэннi пацярпела дзiця. Паводле звестак ДАІ МУС, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося а палове адзiнаццатай вечара. 31-гадовы кiроўца аўтамабiля "Фальксваген-Каравэла" ўчынiў наезд на дзiкую жывёлiну ў той момант, калi лось перабягаў дарогу. Трохгадовая дачка кiроўцы, якая ехала з бацькам у машыне, атрымала раненнi. Iгар ГРЫШЫН. |