Падарунак для злодзеяПадарунак для злодзея У Рэчыцкай краме блiжэй да вечара мiнiмум на паўгадзiны былi пакiнуты незачыненымi дзверы з "чорнага" ходу, у памяшканнi быў незачынены пакой, дзе знаходзiцца каса, у ёй — незачынены сейф, а ў iм — 13,5 мiльёна рублёў. Іголку ў яйку здабыў невядомы грамадзянiн, якога цяпер шукае рэчыцкая мiлiцыя, паведамляе прэс-служба Гомельскага аблвыканкама. Iрына АСТАШКЕВIЧ. |