21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiнерал нумар адзiн

07.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiнерал нумар адзiн

У нашым целе яго больш, чым iншых мiнералаў. Ад яго залежыць тое, якiмi будуць нашы зубы i косцi. Гэта адзiны мiкраэлемент, штодзённая патрэбнасць у якiм вымяраецца не ў мiлiграмах, а ў грамах, i таму сутачная норма не ўмяшчаецца нi ў адну полiвiтамiнную таблетку. Гэта кальцый.

Сонца, тварог, траска

Згодна з рэкамендацыямi, у перыяд актыўнага росту арганiзму неабходна 1,2 г кальцыю ў суткi. Пасля 25 гадоў доза панiжаецца да 0,8 г, жанчынам пасля 50 колькасць кальцыю неабходна зноў павялiчыць — да 1,5 г, каб папярэдзiць астэапароз.

Адкуль мы можам атрымлiваць кальцый? У першую чаргу з малака: 4—5 шклянак якраз змяшчае 1,2 г. Прычым свежае i асаблiва сырадой больш карысныя, чым перапрацаванае, з доўгiм тэрмiнам захоўвання. Для тых, хто не любiць цi не пераносiць малако, застаецца вялiкi асартымент малочных прадуктаў: сыр, тварог, кефiр. Нешта з гэтага спiса абавязкова павiнна быць на стале штодня. Аднак атрымаць кальцый — толькi палова справы, трэба яшчэ, каб ён засвоiўся. У iдэале для гэтага патрэбна дастатковая колькасць вiтамiну D i сонечнае святло, якое ўзмацняе сiнтэз апошняга. Вось чаму многiя паўднёвыя народы не ўжываюць малочных прадуктаў, але не зведваюць дэфiцыту кальцыю: дзякуючы таму, што доўгi час знаходзяцца на сонцы, iх арганiзм да апошняга мiлiграма засвойвае тую невялiкую колькасць кальцыю, якая паступае з ежай. У нас сонца мала, таму неабходна пастаянна ўжываць прадукты, багатыя на вiтамiн D: рыбiн тлушч, пячонку траскi i ўвогуле паболей рыбы.

Не малаком адзiным

Нават лютыя працiўнiкi малочных прадуктаў могуць пазбегнуць дэфiцыту кальцыю. Па прыклад далёка хадзiць не трэба — дастаткова ўзгадаць стравы праваслаўных пастоў. Забарона на малако i рыбу кампенсуецца вялiкай колькасцю бабовых, бо яны змяшчаюць кальцый, магнiй i фосфар, прычым у iдэальных суадносiнах. Багатыя на кальцый рыбныя кансервы i супы, звараныя на мясных булёнах з дабаўленнем кiслаты. Кiслата "выцягвае" кальцый з прадуктаў i садзейнiчае яго засваенню.

Ад якiх хваробаў выратуе кальцый

Ад астаэпарозу. Гэта цяжкая хвароба, звязаная з недахопам кальцыю ў касцях, дрэнна лечыцца, затое паспяхова папярэджваецца. Аснова прафiлактыкi — кальцый i фiзiчныя нагрузкi.

Гэта цяжкая хвароба, звязаная з недахопам кальцыю ў касцях, дрэнна лечыцца, затое паспяхова папярэджваецца. Аснова прафiлактыкi — кальцый i фiзiчныя нагрузкi.

Ад гiпертанii. Гiпертанiя, выклiканая дэфiцытам кальцыю, — вельмi распаўсюджаная з'ява. Калi цiск пачаў "скакаць", паспрабуйце на працягу тыдня-двух прымаць прэпараты кальцыю.

Гiпертанiя, выклiканая дэфiцытам кальцыю, — вельмi распаўсюджаная з'ява. Калi цiск пачаў "скакаць", паспрабуйце на працягу тыдня-двух прымаць прэпараты кальцыю.

Ад раку тоўстай кiшкi i падстраўнiкавай залозы. Медыкi раяць людзям з высокай рызыкай гэтых захворванняў у якасцi прафiлактыкi прымаць кальцый. Пры гэтым неабходна сачыць, каб у вашым меню былi прадукты, багатыя на магнiй i фосфар.

Медыкi раяць людзям з высокай рызыкай гэтых захворванняў у якасцi прафiлактыкi прымаць кальцый. Пры гэтым неабходна сачыць, каб у вашым меню былi прадукты, багатыя на магнiй i фосфар.

Каму асаблiва патрэбны кальцый

Маларухомым. Нават некалькi дзён пасцельнага рэжыму прыводзiць да сур'ёзных страт гэтага мiнералу. Тым, хто вядзе сядзячы лад жыцця, трэба абавязкова прымаць прэпараты кальцыю.

Нават некалькi дзён пасцельнага рэжыму прыводзiць да сур'ёзных страт гэтага мiнералу. Тым, хто вядзе сядзячы лад жыцця, трэба абавязкова прымаць прэпараты кальцыю.

Нервовым i хваравiтым. Стрэс i iнфекцыйныя захворваннi панiжаюць засваенне мiнералу з харчовых прадуктаў, таму недахоп яго неабходна аднаўляць прэпаратамi.

Стрэс i iнфекцыйныя захворваннi панiжаюць засваенне мiнералу з харчовых прадуктаў, таму недахоп яго неабходна аднаўляць прэпаратамi.

Аматарам лазнi i спартзалы. Кальцый губляецца з потам, таму пры актыўных трэнiроўках, частых наведваннях парылкi i проста ў спякотнае надвор'е страты неабходна кампенсаваць. Для гэтага прыдатныя кальцыевая мiнеральная вада, халоднае малако цi кефiр.

Кальцый губляецца з потам, таму пры актыўных трэнiроўках, частых наведваннях парылкi i проста ў спякотнае надвор'е страты неабходна кампенсаваць. Для гэтага прыдатныя кальцыевая мiнеральная вада, халоднае малако цi кефiр.

Фанатам дыет i "чыстак". Многiя дыеты выключаюць малочныя прадукты i бабовыя. А вотруб'е, папулярнае пры ачышчальных працэдурах, перашкаджае i засваенню кальцыю.

Многiя дыеты выключаюць малочныя прадукты i бабовыя. А вотруб'е, папулярнае пры ачышчальных працэдурах, перашкаджае i засваенню кальцыю.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашым целе яго больш, чым iншых мiнералаў. Ад яго залежыць тое, якiмi будуць нашы зубы i косцi. Гэта адзiны мiкраэлемент, штодзённая патрэбнасць у якiм вымяраецца не ў мiлiграмах, а ў грамах, i таму сутачная норма не ўмяшчаецца нi ў адну полiвiтамiнную таблетку. Гэта кальцый.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика