Летняя дыетаЛетняя дыета Лета — выдатная пара, калi гароднiна i зелянiна трапляюць да нас на стол непасрэдна з градкi. А паколькi ў гэты час у iх больш за ўсё вiтамiнаў i iншых карысных рэчываў, кожны прыём ежы можа ператварыцца ў сапраўдны сеанс аздараўлення. Парады наконт таго, як правiльна харчавацца ў летнi перыяд, дае дыетолаг. Летняя дыета простая, няцяжкая i вельмi смачная. Аднак для таго, каб яна прынесла максiмальную карысць, неабходна выконваць наступныя правiлы. На ўвесь летнi перыяд асновай вашага рацыёну павiнны стаць свежыя, без тэрмiчнай апрацоўкi, агароднiна i зелянiна. Любую трапезу пачынайце з вялiкай мiскi салаты з агароднiны — клятчатка, што змяшчаецца ў ёй, як добры венiк, ачышчае ўвесь страўнiкава-кiшачны тракт i тым самым папярэджвае развiццё дысбактэрыёзу. Не гатуйце салату ў запас — парэзаная гароднiна пры захоўваннi хутка акiсляецца i губляе вiтамiны, таму адразу падавайце яе на стол, заправiўшы лiмонным сокам з алеем (лепш алiўкавым) цi нятлустай смятанай. Першыя стравы гатуйце на булёнах з агароднiны, пры гэтым не кiпяцiце iх больш за 4—5 хвiлiн. Бульбу, мяса i рыбу ешце ў адвараным цi запечаным стане, гатуйце кашы з цэлага неачышчанага зерня, хлеб купляйце зерневы цi з вотруб'ем. Адмоўцеся ад жывёльных тлушчаў, кансерваў, фаст-фуда, салёных i марынаваных страў. Солi старайцеся ўжываць як мага менш, замяняйце яе соевым соусам цi здробненай марской капустай. Пiце морсы i кампоты са свежых ягад i садавiны, мiнеральную ваду, гарбату з лекавых траў. Сачыце за тым, каб ваш стол быў як мага больш разнастайным. |