21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнт крытыкаваў ход уборачнай у Гродзенскай вобласцi

10.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт крытыкаваў ход уборачнай у Гродзенскай вобласцi

"Мяне Гродзенская вобласць не ўразiла. Я псiхалагiчна ўжо настроiўся на наблiжэнне да завяршэння ўборкi, але, пралятаючы над Ваўкавыскiм, Свiслацкiм, Астравецкiм раёнамi, убачыў, што вельмi шмат палёў не ўбрана", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. "Мы прывыклi, што вы, гродзенцы, заўсёды працуеце хутка, аператыўна. А тут — уражанне сярэдняе. Я чакаў лепшага", — дадаў ён.

Прэзiдэнт яшчэ раз падкрэслiў неабходнасць хуткiх тэмпаў уборкi ўраджаю. "Трэба iмкнуцца да таго, каб мы збiралi 6 працэнтаў у дзень — не менш", — падкрэслiў ён.

Аляксандр Лукашэнка зноў узняў пытанне перапрацоўкi саломы. Ён адзначыў, што ў многiх гаспадарках вобласцi ён таксама назiраў нерацыянальнае выкарыстанне саломы.

Цяпер у Гродзенскай вобласцi засталося ўбраць 38 працэнтаў збожжавых. Сярэдняя ўраджайнасць па рэгiёне складае 47,7 ц/га — гэта на ўзроўнi мiнулага года. Паводле слоў губернатара Уладзiмiра Саўчанкi, у гэтым годзе ў вобласцi плануецца атрымаць ураджай 1,6 млн тон збожжа (без улiку фермерскiх гаспадарак). Чакаецца, што i кукурузы будзе сабрана больш (у 2008 годзе — 250 тыс. тон).

Прэзiдэнт запатрабаваў разабрацца з праблемамi якасцi беларускай сельгастэхнiкi. Кiраўнiк дзяржавы асаблiва падкрэслiў неабходнасць устаранення праблем з камбайнамi "Лiдааграпраммаша". "Я быў на Гомельшчыне, i там няма нiводнай скаргi на гомельскiя камбайны. А тут камбайн з нямецкiмi камплектуючымi. Дык чаму ж яны выходзяць са строю?" — абурыўся Прэзiдэнт.

У час наведвання рэгiёну Аляксандру Лукашэнку было даложана аб зрыве пастаўкi гаспадаркам Гродзенскай вобласцi 30 камбайнаў "Лiда-1600". Прычына — у затрымцы паставак камплектуючых. Кiраўнiк дзяржавы, каментуючы гэты факт, заявiў: "Разбярыцеся прынцыпова з гэтым прадпрыемствам, з яго кiраўнiцтвам".

Аляксандр Лукашэнка выказаў нездавальненне тым, што ўзровень якасцi некаторых беларускiх камбайнаў, а таксама зернесушылак выклiкае нараканнi. "Сёння крызiс. Нам важныя пастаўкi на ўнутраны рынак. Чаму iдзе няякасны тавар?" — задаў пытанне Прэзiдэнт i даручыў губернатару Гродзенскай вобласцi Уладзiмiру Саўчанку з гэтым уважлiва разабрацца, а калi трэба — прыцягнуць да праблемы людзей з цэнтра.

Паводле паведамленняў
прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Мяне Гродзенская вобласць не ўразiла. Я псiхалагiчна ўжо настроiўся на наблiжэнне да завяршэння ўборкi, але, пралятаючы над Ваўкавыскiм, Свiслацкiм, Астравецкiм раёнамi, убачыў, што вельмi шмат палёў не ўбрана", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. "Мы прывыклi, што вы, гродзенцы, заўсёды працуеце хутка, аператыўна. А тут — уражанне сярэдняе. Я чакаў лепшага", — дадаў ён. Прэзiдэнт яшчэ раз падкрэслiў неабходнасць хуткiх тэмпаў уборкi ўраджаю. "Трэба iмкнуцца да таго, каб мы збiралi 6 працэнтаў у дзень — не менш", — падкрэслiў ён. Аляксандр Лукашэнка зноў узняў пытанне перапрацоўкi саломы. Ён адзначыў, што ў многiх гаспадарках вобласцi ён таксама назiраў нерацыянальнае выкарыстанне саломы.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика