Запасы гатовай прадукцыi на складах мiнскiх прадпрыемстваў скарачаюццаЗапасы гатовай прадукцыi на складах мiнскiх прадпрыемстваў скарачаюцца Паводле звестак манiторынгу, з 30 лiпеня па 5 жнiўня валаўтваральныя прадпрыемствы Мiнска вырабiлi прадукцыi на 150 млрд рублёў. Найбольшы рост адзначаны на аўтамабiльным, трактарным заводах i заводзе колавых цягачоў. Запасы на 5 жнiўня ў параўнаннi з 30 лiпеня скарацiлiся на 7,2 млрд рублёў. Станоўчая дынамiка назiраецца па наступных таварных пазiцыях: грузавыя аўтамабiлi — 82 адзiнкi, аўтобусы — 11, прычэпы i паўпрычэпы — 57, трактары — 157, рухавiкi — 288, пагрузчыкi — 15, халадзiльнiкi i маразiльнiкi — 13 389 адзiнак, пральныя машыны — 640. Наталля ЗАЯЦ, <І>"Мiнск—Навiны". <І>"Мiнск—Навiны". |