21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Надвор'е на гэтым тыднi будзе дажджлiвае

10.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надвор'е на гэтым тыднi будзе дажджлiвае

12 жнiўня атлантычны цыклон прынясе ў Беларусь вiльготныя паветраныя масы. Да канца тыдня ў нашай краiне час ад часу будуць iсцi дажджы рознай iнтэнсiўнасцi, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава.

У сераду ў начныя гадзiны па заходняй палавiне Беларусi, а днём на большай частцы тэрыторыi рэспублiкi пройдуць кароткатэрмiновыя дажджы, месцамi з навальнiцамi. Тэмпература паветра ў ноч на сераду складзе 9-15 градусаў цяпла. Днём паветра прагрэецца да 17-24 градусаў. Не зменiцца тэмпературны рэжым i ў чацвер. У многiх раёнах краiны пройдуць кароткатэрмiновыя дажджы, месцамi з навальнiцамi.

Трагедыя на адпачынку

У Крыме загiнуў мiнчанiн-падлетак

У Сакскiм раёне Крыма знойдзена цела 13-гадовага мiнчанiна, якi прапаў у моры 8 жнiўня, паведамляюць iнфармагенцтвы.

Ён адпачываў на ўзбярэжжы разам з мацi. Паводле яе слоў, хлопчык плаваў на надзiманым матрацы недзе за 20 метраў ад берага. На нейкiх 10 хвiлiн мацi пакiнула сына без нагляду, а потым ужо не заўважыла нi хлопчыка, нi матраца. На месца былi выклiканы выратавальнiкi. Яны на гiдрацыкле i катары абследавалi акваторыю, але знайшлi толькi матрац. Пошукава-выратавальная група таксама абследавала берагавую паласу, аднак з наступленнем цёмнага часу сутак гэтыя работы былi згорнуты i аднавiлiся 9 жнiўня. Позна ўвечары таго ж дня цела хлопчыка, якое выкiнула на бераг, было знойдзена...

Сяргей СТАРЫНАЎ.

Ахвяра помнiка

21-гадовы жыхар гарадскога пасёлка Уваравiчы Буда-Кашалёўскага раёна загiнуў пад абломкамi помнiка Ленiну.

Як расказала следчы Буда-Кашалёўскага раённага аддзела ўнутраных спраў Ганна Маiсеева, пасля добрага падпiтку на траiх маладыя людзi, якiя адпачывалi на тэрыторыi мясцовай школы, вырашылi сфатаграфавацца на памяць з... помнiкам. На свiтанку адзiн з грамадзян павiс на працягнутай наперад правай руцэ правадыра пралетарыяту. Частка помнiка ў гэты момант абвалiлася, бетонная рука рассекла маладому чалавеку чэрап. Мужчына памёр, не даехаўшы да абласной бальнiцы.

Ірына АСТАШКЕВIЧ.

Загiнуў трактарыст

8 жнiўня ў Горацкiм раёне 59-гадовы трактарыст ушчыльняў сянажную масу. Ён не справiўся з кiраваннем "К-700", i трактар перакулiўся. Мужчына атрымаў смяротную траўму. Праводзiцца праверка гэтага здарэння.

Алена Казлова.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 жнiўня атлантычны цыклон прынясе ў Беларусь вiльготныя паветраныя масы. Да канца тыдня ў нашай краiне час ад часу будуць iсцi дажджы рознай iнтэнсiўнасцi, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика