Бусел аблюбаваў балкон у цэнтры ГроднаБусел аблюбаваў балкон у цэнтры Гродна Некалькi вечароў запар белы бусел прылятае на балкон аднаго са шматпавярховiкаў у цэнтры Гродна. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамiў старшыня савета Гродзенскага аддзялення АТ "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Дзмiтрый Вiнчэўскi. Гаспадар балкона падкормлiвае птушку рыбай, якую тая з задавальненнем з'ядае, пасля застаецца начаваць, а з самай ранiцы адлятае. Цiкава, што бусел акальцаваны. "Паколькi птушка амаль не баiцца чалавека, мы падумалi, што яна з заапарка, якой не абрэзалi махавыя крылы, — кажа арнiтолаг. — Гэты варыянт магчымы, бо заапарк знаходзiцца непадалёк ад шматпавярховiка". Але таксама верагодна, што гэта птушка дзiкая, выпадкова трапiла ў горад. |