Падзяка за грошыПадзяка за грошы Магiляўчане, якiя штомесяц акуратна плацяць за жыллёва-камунальныя паслугi, атрымалi падзяку. Сёння зусiм не маюць запазычанасцяў каля 90 тысяч гараджанаў. У жыроўках за лiпень Цэнтр гарадскiх iнфармацыйных сiстэм дзякуе iм за своечасовую аплату. — Большасць сем'яў, а гэта 80—85 %, плацяць рэулярна, — паведамiў дырэктар цэнтра Аляксандр Селязнёў. — Сярод iх разыгрываюцца прэмii, iм даецца знiжка на закуп бытавой тэхнiкi ў адной з крамаў горада. Ілона Iванова. |