Пры будаўнiцтве метро Br60 млрд. дзяржсродкаў выкарыстана неэфектыўнаПры будаўнiцтве метро Br60 млрд. дзяржсродкаў выкарыстана неэфектыўна Аб гэтым заявiў старшыня Камiтэта дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць на пасяджэннi калегii камiтэта. "Многiя людзi з кiраўнiцтва метрапалiтэна пайшлi ўжо адтуль, але калi мы выявiм парушэнне заканадаўства ў iх рабоце, то зноў пачнём крымiнальныя справы. І фiнансавая мiлiцыя ўжо мае такiя даручэннi", — сказаў старшыня КДК. Ён падкрэслiў, што камiтэт возьме пад пастаянны кантроль дзейнасць гэтай арганiзацыi. З Br60 млрд дзяржсродкаў i маёмасцi, што неэфектыўна выкарыстоўваюцца, больш як Br40 млрд прыпадае на замарожаныя будоўлi. Некаторыя з iх не выкарыстоўваюцца больш за 15 гадоў. БЕЛТА. |