Помнiк Кiсе Вараб'янiнавуПомнiк Кiсе Вараб'янiнаву Беспарадкi пад Парыжам па-ранейшым сцэнарыi Каля 40 маладых людзей учынiлi беспарадкi ў прыгарадзе Парыжа Баньоле ў ноч на 10 жнiўня пасля таго, як 18-гадовы падлетак загiнуў, уцякаючы ад палiцыi. Пра гэта паведамляе Аssосiаtеd Рrеss са спасылкай на мiнiстэрства ўнутраных спраў Францыi. Пагромшчыкi закiдвалi палiцэйскiх i пажарных камянямi i бутэлькамi з "кактэйлем Молатава". Паводле iнфармацыi палiцыi, адзiн чалавек стрэлiў у супрацоўнiка правапарадку з агнястрэльнай зброi. Хулiганы падпалiлi 29 машын i разбiлi вокны ў школе i краме. Адзiн чалавек быў затрыманы. Беспарадкi атрымалася падавiць пасля прыбыцця палiцэйскага падмацавання. Інцыдэнт, якi справакаваў пагромы, адбыўся 9 жнiўня. Малады чалавек, якi працаваў разносчыкам пiцы, адмовiўся падпарадкавацца загаду палiцыi прыцiснуцца да абочыны i спынiцца. Ён паспрабаваў уцячы на сваiм матацыкле, але страцiў кiраванне i ўрэзаўся ў бетонную сцяну. Малады чалавек памёр па дарозе ў бальнiцу. Падобныя пагромы ўжо адбывалiся ў Францыi ў лiстападзе 2007 года. Тады пасля смерцi двух падлеткаў, якiя ўрэзалiся на крадзеным матацыкле ў палiцэйскую машыну, на вулiцы парыжскага прыгарада Вiлье-ле-Бэль выйшлi тысячы маладых людзей. Падчас сутыкненняў падлеткаў з палiцыяй пацярпелi каля 120 супрацоўнiкаў правапарадку. Нямецкiя яўрэi выступiлi за перавыданне Mеin Kаmрf Цэнтральная рада яўрэяў Германii здзейснiла беспрэцэдэнтны крок, падтрымаўшы прапанову аб перавыданнi аўтабiяграфiчнага манiфеста Адольфа Гiтлера "Mеin Kаmрf", забароненага ў краiне пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. "Мела б сэнс i было б важна апублiкаваць выданне "Mеin Kаmрf" з акадэмiчнымi каментарамi", — заявiў генеральны сакратар галоўнай яўрэйскай арганiзацыi Германii Стэфан Крамэр, адзначаючы, што навуковае выданне павiнна праiнфармаваць будучыя пакаленнi аб жахах нацызму. Аднак урад Баварыi, якi валодае аўтарскiмi правамi на аўтабiяграфiю Гiтлера, выступае супраць гэтай iдэi, пiша Thе Indереndеnt. "Мы не будзем адмяняць гэтую забарону, бо гэта можа паспрыяць ультраправым", — сказаў прэс-сакратар баварскага ўрада.
У гарадскiм садзе Адэсы з'явiўся амаль двухметровы помнiк Iпалiту Мацвеевiчу Вараб'янiнаву, герою рамана Iльi Iльфа i Яўгенiя Пятрова "Дванаццаць крэслаў". Яго адкрылi па iнiцыятыве мясцовых прадпрымальнiкаў. Бронзавы Кiса, павятовы правадыр дваранства, працягвае прахожым капялюш, у якi тыя кiдаюць манеты або купюры. |