...... У Рэспублiцы Алтай Расiйскай Федэрацыi загiнуў турыст з Беларусi. Цела загiнулага было знойдзена 7 жнiўня, а трагедыя здарылася яшчэ 4 жнiўня. Турыст патануў падчас праходжання воднага маршруту пятай катэгорыi складанасцi на рацэ Кураган. Двое няпоўнагадовых загiнулi i чацвёра атрымалi траўмы ў вынiку ДТЗ на беларускiх дарогах за мiнулыя выхадныя, паведамiлi ва ўпраўленнi ДАІ МУС Беларусi. Так, у Нясвiжскiм раёне Мiнскай вобласцi 27-гадовая кiроўца аўтамабiля "Таёта" наехала на шасцiгадовага хлопчыка, якi знаходзiўся на праезнай частцы. Дзiця ад атрыманых траўмаў памерла. А ў Драгiчыне 16-гадовы школьнiк не справiўся з кiраваннем скутарам i перакулiўся на праезнай частцы. Падлетка даставiлi ў бальнiцу, аднак ад атрыманых пашкоджанняў ён памёр. Усяго за мiнулыя выхадныя днi ў рэспублiцы адбылося 49 ДТЗ, у якiх 16 чалавек загiнулi i 58 атрымалi раненнi. Мiлiцыя выявiла асобу зламыснiка, якi паведамiў аб iлжывым замiнiраваннi адной з вiцебскiх крамаў. Гэта — вучань пятага класа гарадской школы. Невядомы паведамiў, што ў будынку закладзена выбуховая прылада. Сапёры, якiя прыбылi на месца, прылады не выявiлi, iнфармацыя не пацвердзiлася. Бацькам няпоўнагадовага "тэрарыста" давядзецца выплацiць немалы штраф. Турцыя ўзмацняе на мяжы кантроль за турыстамi. Паводле новых правiлаў турэцкiх авiяцыйных уладаў, турысты, якiя ўязджаюць у краiну, абавязаныя паказаць на памежкантролi свае зваротныя бiлеты, а таксама дэталёвы план паездкi па краiне. Адмiнiстрацыя аэрапорта Анталii ўжо атрымала iнструкцыi не ўпускаць у краiну турыстаў, у якiх няма зваротных бiлетаў. Ад новаўвядзення ў першую чаргу пацерпяць фiнансава ненадзейныя тураператары, якiя адпраўляюць турыстаў на адпачынак з бiлетамi ў адзiн бок з-за таго, што не маюць сродкаў загадзя аплацiць авiякампанii наступны рэйс. Закрануць правiлы таксама самастойных вандроўнiкаў. Хтосьцi з iх мае нерухомасць на курортах Турцыi, хтосьцi сумяшчае бiзнэс i адпачынак, але ўсiх iх раднiць оnе-wау-tiсkеt — такiя турысты загадзя не вызначылiся з датай вяртання. Нелегальныя апараты сотавай сувязi былi выяўленыя мiлiцыяй i падатковымi органамi ў гандлёвым павiльёне ў Брэсце, якi належыць 47-гадоваму брастаўчанiну. Аператыўнiкi забралi 150 мабiльных тэлефонаў агульным коштам каля Br32 млн. ПОЎНЫ АБЗАЦ Статак кароў, якi ўцёк, амаль на тры гадзiны паралiзаваў рух цягнiкоў на пераездзе ў вёсцы Стары Талачын (Талачынскi раён) у мiнулыя выхадныя. Па словах пастухоў, уначы кароў, якiя пасвiлiся, спалохалi дзiкi, якiя прадралi агароджу "электрапастуха". Амаль 200 кароў разбеглiся па наваколлях. Адна група апынулася на чыгуначных пуцях якраз падчас руху пасажырскага цягнiка Гродна—Унеча. Нягледзячы на экстраннае тармажэнне, 18 кароў загiнулi. Яшчэ 23 забеглi на чыгуначны мост цераз рэчку Друзь, дзе захраслi памiж шпаламi. Iм на дапамогу прыйшлi выратавальнiкi. Астатнi статак шукаюць дагэтуль. З-за iнцыдэнту давялося на 2 гадзiны 44 хвiлiны спынiць рух двух цягнiкоў — пасажырскага i грузавога. |