21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вясновы эцюд

10.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вясновы эцюд

Вясна для мастака — свята. Сонечнасць. Пацяплела. Снег сыходзiць. Можна пайсцi маляваць краявiды. Я паехаў у раён, дзе прайшло маё школьнае дзяцiнства. Даўно хацелася зноўку паглядзець на заводскi краявiд з высознай паласатай трубою. Юнаком я напiсаў гэты краявiд гуашшу. Тая гуаш не захавалася. Мне, чамусьцi, захацелася зноўку напiсаць трубу. Бздурнасць. І ўсё ж... Я пайшоў да школы, дзе некалi вучыўся мой малодшы брат i працавала бiблiятэкаркаю наша мацi. Стаў каля школы i пачаў разглядаць трубу i наш стары раён. Мёртваколернасць была паўсюль. Шэрасць, бруднасць, няўтульнасць i цiшыня. У нашым раёне нiколi нiчога значнага i адметнага не было. Турма, могiлкi, пахавальнае бюро i розныя заводы за высокiмi парканамi. Каля школы моцна пахла саляркаю. Маляваць расхацелася, але я ўсё роўна зрабiў некалькi накiдаў з трубы. Ад школы я пайшоў у бок пахавальнага бюро, дзе некалi працавалi мае аднакурснiкi з мастацкай вучэльнi. На чорных стужках яны пiсалi залатой фарбаю добрыя i цёплыя словы, адрасаваныя нябожчыкам. Як добра, што я не працую ў пахавальным бюро, як добра, што я зараз паеду на метро ў цэнтр сталiцы, дзе ў сваёй майстэрнi пачну пiсаць краявiд з паласатай трубою, каб пераадолець чужую i сваю мёртваколернасць.

Таслiцкi i Луўр

Парыжскi малявальшчык, блiзкi да леварадыкальных колаў, — Барыс Таслiцкi — напiсаў у сваёй аўтабiяграфiчнай кнiзе: "Камунiсты здавалiся мне адзiнымi людзьмi, здатнымi абудзiць мае сiмпатыi, але было агульнавядома, што яны хацелi спалiць Луўр". Таслiцкаму варта паверыць. Сярод тагачасных парыжскiх камунiстаў былi Лежэ i Пiкаса. Яны выклiкалi сiмпатыi малявальшчыкаў усяго свету. Не сумняваюся я i ў тым, што французскiя камунiсты планавалi спальванне Луўра. Можна сабе ўявiць: як бы скурчылася ў полымi Джаконда разам з тысячамi iншых шэдэўраў мiнулых эпох. Не дзiва, што Таслiцкага такi падыход да мастацтва напалохаў. Калi я сягоння гляджу на камунiстаў, на розных зюзюкiных, ганганавых... мне робiцца не страшна, а брыдка. Чырванамордыя, тлусталобыя, чараватыя сучасныя, вiдавочна, не плануюць спалiць Луўр, яны нават не плануюць спалiць якi-небудзь маленькi краязнаўчы музейчык у правiнцыi. Яны плануюць зусiм iншае, яны плануюць свае камандзiроўкi да амерыканскага прэзiдэнта, каб разам з iм (Увага!) па-ма-лi-цца. Малiтвы амерыканскiх прэзiдэнтаў мяне не хвалююць. Хай сабе моляцца столькi, колькi пажадаюць. А на маленне i халуйства выраджэнцаў камунiстаў глядзець брыдка.

Аднарубельны чалавек
i дзесяцiрубельны чалавек

Калi ў чалавека ў кiшэнi адзiн рубель, ён глядзiць на свет праз гэты адзiн рубель. Яму здаецца, што ён можа паглядзець на свет так, нiбыта ў яго ў кiшэнi дзесяць рублёў. Памыляецца аднарубельны чалавек. Але памылку сваю ён упарта не прызнае. Больш за тое, ён яшчэ спрабуе навучыць чалавека з дзясяткаю, як яму трэба правiльна жыць. Колькi разоў мы чуем, што трэба купляць нагавiцы за семдзясят долараў, бо яны найлепшыя ў свеце. Мы так шмат разоў чуем пра найлепшыя нагавiцы за семдзясят, што тым, у каго нагавiцы каштуюць семсот, павiнна зрабiцца сорамна. Расказваць чалавеку ў танных штанах пра вартасць i зручнасць дарагой рэчы бессэнсоўна, бо ён будзе прыводзiць адзiн важкi аргумент: нас легiён у танных нагавiцах, нас легiён, i мы — сiла, а праўда на баку моцных. Аднарубельных людзей i сапраўды шмат. У такiм разе, чалавеку з дзясяткаю лепей зрабiць простую рэч, дастаць са свайго кашалька дзевяць рублёў i пакiнуць адзiн. Зрабiць яму гэта значна прасцей, чым аднарубельнаму чалавеку пакласцi ў свой кашалёк дадатковыя дзевяць. У яго гэты фокус не атрымаецца, бо няма дадатковых дзевяцi рублёў. У дзесяцiрубельнага чалавека такi фокус атрымлiваецца лёгка. А калi аднарубельны чалавек зноў скажа дзесяцiрубельнаму, што найлепшыя ў свеце штаны каштуюць семдзясят долараў, той мусiць спакойна адказаць: "Не семдзясят, не семдзясят, дарагi ты мой, а роўна пяцьдзясят..."

Мiкалай i плач

Мiкалай, наш сын, сягоння плакаў у сне... Так мне нявестка Юля сказала. У сне ён доўга плакаў... Напярэдаднi ён цэлы дзень празаймаўся падрыхтоўкаю да пахавання сваёй любай бабулi Жэнi. Ён першы i заўважыў, што яна пачала астываць. Ён так i сказаў "пачала астываць". Ён штодня ездзiў адведваць дзеда з бабаю. А тут прыехаў i знайшоў бабу Жэню нежывою. У свае трыццаць два Мiкалай цалкам самастойны чалавек, i ён узяў на сябе самае цяжкае: размовы з мiлiцыянерамi, размовы з дактарамi, замовы ўсiх рытуальных паслугаў... Я з дзiвам глядзеў на сына, бо ён так спакойна i разважлiва ўсё гэта рабiў. Сам я на такое не здатны, таму ў горкую хвiлiну суцяшаўся тым, што маю дарослых дзяцей. Яны i апекавалiся старэнькiмi дзедам з бабаю, а ў цяжкую хвiлiну знайшлi ў сабе дастаткова мужнасцi i разважлiвасцi... Ядзя, наша дачка, плакала, яно i зразумела. А Мiкалай заплакаў толькi ў глыбокiм сне...

Крэсла i месца

Для мяне самае чалавечнае з усёй мэблi — крэсла. Ёсць у iм адданасць i добразычлiвасць, супакой i разумнасць. Калi я разглядаю карцiны, дзе засмучоны Хрыстос сядзiць на каменi ў шэрай пустэльнi, хочацца прапанаваць яму зручнае крэсла. Гэта ж так па-чалавечы — прапаноўваць крэсла i саступаць сваё месца старэйшым i паважаным людзям. Колькi там таго месца ты займаеш? А ёсць iмгненне, калi варта i яго саступiць, дзеля iншага. У кожным крэсле тоiцца чалавечнасць з саступаннем свайго месца, чым яно i каштоўнае. Аднойчы, на занятках па архiтэктурнай кампазiцыi, мы разбiралi гульню словаў, i ў якасцi адмоўнага прыкладу згадваўся гадкi каламбур: "Садзiся, калi ласка, садыстка!" У лiтаратурнай газеце гэты сказ падаваўся як гумар, але, вiдавочна, у сказе было больш абразы, чым весялосцi. Саступаць сваё месца i прапаноўваць крэсла трэба з лёгкай душою, а каб так было, варта ведаць i бачыць акрэсленасць свайго месца i мець уласнае крэсла.

Адам ГЛОБУС.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вясна для мастака — свята. Сонечнасць. Пацяплела. Снег сыходзiць. Можна пайсцi маляваць краявiды. Я паехаў у раён, дзе прайшло маё школьнае дзяцiнства. Даўно хацелася зноўку паглядзець на заводскi краявiд з высознай паласатай трубою. Юнаком я напiсаў гэты краявiд гуашшу. Тая гуаш не захавалася. Мне, чамусьцi, захацелася зноўку напiсаць трубу. Бздурнасць. І ўсё ж... Я пайшоў да школы, дзе некалi вучыўся мой малодшы брат i працавала бiблiятэкаркаю наша мацi. Стаў каля школы i пачаў разглядаць трубу i наш стары раён. Мёртваколернасць была паўсюль. Шэрасць, бруднасць, няўтульнасць i цiшыня.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика