21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Інтэлектуалка" зарабляла на школьнiках-падарожнiках

10.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Інтэлектуалка" зарабляла на школьнiках-падарожнiках

Як нас дураць

У Вiцебску прадпрымальная жанчына 1955 года нараджэння, якая кiруе iнтэлектуальным клубам у абласным аб'яднаннi пазашкольнай работы з дзецьмi i падлеткамi, на 52 мiльёны "кiнула" сваiх гадаванцаў i iх бацькоў. Такiх крымiнальных прыкладаў раней у Вiцебску не было. Дзецi i iх бацькi рыхтавалiся пры яе дапамозе адправiцца за мяжу на адпачынак у аздараўленчыя лагеры. Не атрымалася. Пры гэтым некаторыя зноў былi вымушаны заплацiць за турыстычную паездку.

Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" начальнiк раённага аддзела ўнутраных спраў Чыгуначнага раёна Вiцебска Сяргей Блажэвiч, у аддзел мiлiцыi напрыканцы чэрвеня звярнулiся па дапамогу бацькi разам з дзецьмi, якiя вучацца ў дзвюх вiцебскiх гiмназiях. Яны растлумачылi, што напрыканцы мая перадавалi грошы сваiм педагогам для паездкi ў Чэхiю i Iталiю. Падчас праверкi мiлiцыянеры выявiлi, што кiраўнiца iнтэлектуальнага клуба "Вiкторыя" (ва ўстанове адукацыi жанчына працуе вось ужо 15 гадоў, а ў свой час скончыла вучылiшча мастацтваў) па сваёй iнiцыятыве на працягу вось ужо дзесяцi гадоў арганiзоўвала паездкi дзяцей, якiя вучацца ў вiцебскiх школах i гiмназiях, у Чэхiю i Iталiю. Кошт паездкi для дзiцяцi складаў 365 еўра плюс 110 тысяч беларускiх рублёў — транспартныя паслугi да беларускай мяжы. I яшчэ 3 долары — гэта медыцынская страхоўка. Таксама з дзецьмi маглi паехаць i бацькi. Але яны ўжо павiнны былi заплацiць 465 еўра i адпаведна таксама трэба было аплацiць страхоўку i праезд да мяжы. Сёлета збiралiся такiм чынам некалькi груп з некалькiх школ i гiмназiй абласнога цэнтра. Ахвотных паехаць "iнтэлектуалка" шукала з дапамогай сваiх знаёмых настаўнiкаў. Педагогi распаўсюджвалi iнфармацыю, збiралi грошы i перадавалi "iнтэлектуалцы". I бацькi прыносiлi грошы прама ёй на працу. Тая ў сваю чаргу праз мiнскую турфiрму арганiзоўвала паездкi: адвозiла грошы, афармляла вiзы.

Паралельна "прадпрымальнiца" займалася камерцыйнай дзейнасцю — мела гандлёвыя пункты ў папулярным вiцебскiм гандлёвым цэнтры (займалася продажам жаночага адзення). Прадпрымальнiцтва, дарэчы, аформiла на сваiх сыноў. Летась у яе з'явiлiся праблемы з выплатай крэдытаў розным банкам — усяго болей як 10 банкам. Яна у адным банку брала грошы, у другiм аддавала. У маi сабрала каля 52 мiльёнаў рублёў у навучэнцаў i бацькоў. Падумала, што за месяц зможа разлiчыцца, а грошы "заклала" ў банкi, каб пагасiць крэдытныя запазычанасцi. За некалькi дзён да паездак у школах арганiзавалi бацькоўскiя сходы. Але арганiзатар паездак на iх не прыйшла...

Усяго падчас мiлiцэйскай праверкi ўстанавiлi 35 пацярпелых, з iх 27 — вучнi. Заведзена крымiнальная справа. За свае дзеяннi "iнтэлектуалка" можа быць пазбаўлена волi на тэрмiн ад 3 да 12 гадоў з канфiскацыяй маёмасцi.

Цiкава, што яшчэ 60 мiльёнаў махлярка павiнна банкам. Падатковай iнспекцыi давядзецца ўстанавiць — цi законна наогул арганiзоўвалiся "прадпрымальнiцай" паездкi. Мiлiцыянеры ўжо вызначылi, што на 10—15 еўра кошт пуцёўкi ў самой мiнскай фiрме таннейшы. Гэтыя грошы без ведамасцяў i распiсак "прадпрымальнiца" прысвойвала сабе. Як адзначыў начальнiк РАУС, шэраг крымiнальных спраў будуць заведзены па факце падачы ў банкi фальшывых даведак аб даходах. Афармлялiся даведкi i на "iнтэлектуалку", i на сваякоў, i на тых, хто гарантаваў банкам вяртанне крэдытаў.

Цiкава, што 19 навучэнцам i iх бацькам давялося паўторна заплацiць грошы за адпачынак. Вiзы ў iх былi ўжо адкрыты.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебску прадпрымальная жанчына 1955 года нараджэння, якая кiруе iнтэлектуальным клубам у абласным аб'яднаннi пазашкольнай работы з дзецьмi i падлеткамi, на 52 мiльёны "кiнула" сваiх гадаванцаў i iх бацькоў. Такiх крымiнальных прыкладаў раней у Вiцебску не было. Дзецi i iх бацькi рыхтавалiся пры яе дапамозе адправiцца за мяжу на адпачынак у аздараўленчыя лагеры. Не атрымалася. Пры гэтым некаторыя зноў былi вымушаны заплацiць за турыстычную паездку.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика