Гiсторыя ўзнiкнення тыдня: астранамiчныя вытокiГiсторыя ўзнiкнення тыдня: астранамiчныя вытокi Нашы даследаваннi паказалi, што зручнае ў выкарыстаннi i звыклае для нашай свядомасцi вымярэнне часу па тыднях, якiя налiчваюць сем дзён, не з'яўляецца славянскiм вынаходнiцтвам. Гэта адкрыццё вавiлонскай цывiлiзацыi, якое грунтавалася на пэўных астранамiчных велiчынях. Усход i захад Сонца далi людзям самую першую i асноўную меру часу — дзень i ноч (суткi). У тыя часы, калi людзi былi непiсьменнымi, яны падлiчвалi колькасць пройдзеных дзён зарубкамi на палачках цi вузельчыкамi на спецыяльна прыгатаваных для гэтага вяроўках. l Самым старажытным календаром, якi з'явiўся за некалькi тысячагоддзяў да н.э., быў менавiта месяцовы каляндар, у аснову якога быў пакладзены прамежак часу памiж аднолькавымi фазамi Месяца — ад першай чвэрцi i да таго часу, калi зноў наступiць першая чвэрць новага Месяца. Гэты час складае 29,5 сутак. Памiж гэтымi фазамi праходзiла яшчэ тры фазы: Поўня, Збыта i Межы. Калi ўлiчыць, што той час, калi Месяца зусiм не бачна з Зямлi, доўжыцца каля 1,5 сутак, то працягласць часу, калi Месяц бачны з Зямлi, складае 28 сутак. Было заўважана, што кожная з фазаў Месяца цягнецца прыкладна сем сутак. Так, прамежак часу памiж аднолькавымi фазамi Месяца, якi таксама назвалi месяцам — у гонар нябеснага свяцiла, падзялiлi на чатыры часткi — чвэрцi. Кожная з iх складала сем дзён i атрымала назву — тыдзень. l У тым жа Старажытным Вавiлоне лiчылi, што кожная гадзiна сутак, якiя складаюцца з 24 гадзiн, знаходзiцца пад апекай адной з вядомых на той час планет. Так, першая гадзiна першага дня сямiдзённага тыдня — сённяшняй суботы прысвячаўся самай далёкай з планет — Сатурну, другая — Юпiтэру, трэцяя — Марсу, чацвёртая — Сонцу, пятая — Венеры, шостая — Меркурыю i сёмая — Луне. Восьмая гадзiна прызначалася зноў Сатурну, дзявятая — Юпiтэру i г.д. l Сямiдзённы тыдзень Старажытнага Вавiлона як адзiнку вымярэння часу спачатку прынялi старажытныя iудзеi, пазней — грэкi i рымляне. А затым ужо ад рымлян звыклы для нас тыдзень распаўсюдзiўся па ўсёй Заходняй Еўропе. З цягам часу яе прыняў i арабскi Усход. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. |