21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Глеб: Гульнi з Харватыяй — вырашальныя...

10.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Глеб: Гульнi з Харватыяй — вырашальныя...

У сераду, 12 жнiўня, на сталiчным стадыёне "Дынама" пройдзе адборачны матч Кубка свету-2010 памiж нацыянальнымi камандамi Беларусi i Харватыi. Галоўны трэнер нашай зборнай Бернд Штанге заявiў напярэдаднi гульнi, што нашай зборнай неабходная толькi перамога.

"Матч важны для абедзвюх камандаў. У нашай адборачнай групе Англiя далёка пайшла ад нас, а за другое месца змагаюцца Украiна, Харватыя i мы. І ў нас у вынiку выйгрышу ёсць вялiкi шанц захаваць iнтрыгу ў групе да канца. Каб выйграць, нам давядзецца выкласцiся на полi больш чым на 100 працэнтаў. Але гэта футбол, гульня, дзе маленькая каманда можа пабiць вялiкую. Мы хочам выйграць", — заявiў Бернд Штанге. Настаўнiк зборнай паведамiў, што ў раней названым складзе нiякiх зменаў не будзе, футбалiсты прыбываюць у распараджэнне трэнерскага штаба без сур'ёзных траўмаў.

Хутчэй за ўсё, у сераду зборная Беларусi з'явiцца ў звыклым складзе. У прыватнасцi, лiнiя абароны будзе складацца з гульцоў барысаўскага БАТЭ, нягледзячы на нядаўнiя няўдачы чэмпiёна ў кантынентальным клубным першынстве. "Мы ўсе вельмi нешчаслiвыя ад таго, як згулялi нашы клубы ў еўракубках. Але ў гэтым не было нiякай вялiкай нечаканасцi. Якi сэнс цяпер сумаваць? Будзем аптымiстамi, тым больш, што гульцы могуць падняцца. Эксперыментаваць не будзем. Гэта будзе новая гульня i новая ўдача. Гульцы ведаюць адзiн аднаго i ведаюць тактыку, трэба iм давяраць, а не спадзявацца, што з'явiцца нейкi новы гулец i зробiць гульню. Мы пабудавалi каманду, i яна стабiльная. I давайце не будзем расчароўвацца, калi хтосьцi з гульцоў акажацца крыху слабейшым", — растлумачыў трэнер.

Бернд Штанге паведамiў, што ўважлiва сачыў за гульнямi каманды Харватыi. У прыватнасцi, на леташнiм чэмпiянаце Еўропы ў Аўстрыi былi вывучаны i прааналiзаваны ўсе паядынкi гэтай каманды. У зборнай Харватыi ёсць свае слабыя месцы, пра якiя трэнер палiчыў за лепшае не казаць перад гульнёй, аднак скарыстацца iмi нашы гульцы пастараюцца. "У харватаў ёсць гульцы найвышэйшага класа, аднак нам не трэба iх баяцца, мы ўсё ж гуляем дома. Ведаеце такую каманду "Айнтрахт Трыр"? Не ведаеце. Дык вось, гэтая каманда з чацвёртай лiгi перамагла "Гановер". Гэтыя футбалiсты перамагаюць, паколькi ў iх вялiкае сэрца, вялiкая прага перамогi. У нас таксама вялiкае жаданне выйграць", — расказаў Бернд Штанге. Тым часам трэнер даў зразумець, што беларусам не пашчасцiла з супернiкамi ў групе, таму i нявыхад у фiнал чэмпiянату свету — гэта не катастрофа. "Я таксама нецярплiвы i хацеў бы зараз трапiць на чэмпiянат свету. Але нам не пашанцавала пры розыгрышы групы. Няхай нам не ўдасца выйсцi, затое ў нас стабiльная каманда, няхай хтосьцi з яе, той жа Кульчы, у будучынi i не зможа гуляць. Я адчуваю вялiкi цiск з боку балельшчыкаў i разумею iх — яны хочуць перамогi сёння, i мы пастараемся выйграць".

Бернд Штанге паведамiў журналiстам, што на наступную гульню ў каманду будзе запрошаны Вячаслаў Глеб. Памочнiк галоўнага трэнера Харальд Iрмшар наведваўся ў Кiтай i пацвердзiў, што Глеб-малодшы цяпер гуляе вельмi моцна, прычым на новай пазiцыi. "Вячаслаў выходзiць з "далiны на пiк", мы запросiм яго на наступны матч".

Капiтан нашай зборнай Аляксандр Глеб паабяцаў, што разам з сябрамi па камандзе зробiць усё магчымае, каб узяць у гэтым матчы тры ачкi. "Дзве гульнi з Харватыяй — вырашальныя, i ўсе мы гэта разумеем, таму па-максiму хацелi б узяць шэсць ачкоў. Аднак нармальна будзе, калi ўдасца ўзяць i тры — не важна дома цi на выездзе. Калi не возьмем нiводнага ачка — тады ўсё страчана, застанецца нагульваць моладзь на будучае." Капiтан беларускай зборнай расказаў i пра сваё самаадчуванне ў "Штутгарце", дзе правёў нядаўна першы матч. "У бытавым плане адчуў сябе як дома. А гульнявой практыкi i ўпэўненасцi не хапае. Аднак ёсць вялiкае жаданне сябе паказаць, i я буду старацца". Паўабаронца паабяцаў пратрымацца на полi ў сераду як мага больш часу i зрабiць усё магчымае, каб за гэты адрэзак зборная забiла адзiн або два мячы.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду, 12 жнiўня, на сталiчным стадыёне "Дынама" пройдзе адборачны матч Кубка свету-2010 памiж нацыянальнымi камандамi Беларусi i Харватыi. Галоўны трэнер нашай зборнай Бернд Штанге заявiў напярэдаднi гульнi, што нашай зборнай неабходная толькi перамога. "Матч важны для абедзвюх камандаў. У нашай адборачнай групе Англiя далёка пайшла ад нас, а за другое месца змагаюцца Украiна, Харватыя i мы. І ў нас у вынiку выйгрышу ёсць вялiкi шанц захаваць iнтрыгу ў групе да канца. Каб выйграць, нам давядзецца выкласцiся на полi больш чым на 100 працэнтаў. Але гэта футбол, гульня, дзе маленькая каманда можа пабiць вялiкую. Мы хочам выйграць", — заявiў Бернд Штанге. Настаўнiк зборнай паведамiў, што ў раней названым складзе нiякiх зменаў не будзе, футбалiсты прыбываюць у распараджэнне трэнерскага штаба без сур'ёзных траўмаў.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика