21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Яўген САЎЧАНКА: Сумесныя праграмы цяпер павiнны насiць рэвалюцыйны характар

10.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яўген САЎЧАНКА: Сумесныя праграмы цяпер павiнны насiць рэвалюцыйны характар

Белгародская вобласць — адна з самых маладых у Расii. Яна была ўтворана ў 1954 годзе. Пагадненне з Рэспублiкай Беларусь аб гандлёва-эканамiчным, навукова-тэхнiчным i культурным супрацоўнiцтве гэты расiйскi рэгiён падпiсаў 19 лiстапада 2000 года. Як выконваецца дадзены дакумент? На гэта i шэраг iншых пытанняў карэспандэнт "Звязды" папрасiў адказаць губернатара Белгародскай вобласцi Яўгена Саўчанку.

— Дагаворную аснову адносiнаў Белгародскай вобласцi з Рэспублiкай Беларусь, акрамя ўжо згаданага дакумента, складаюць таксама пагадненнi аб супрацоўнiцтве з Гродзенскай, Брэсцкай, Вiцебскай, Магiлёўскай i Мiнскай абласцямi, — адзначыў Яўген Сцяпанавiч. — Мы надаём прынцыповае значэнне выбудоўванню надзейных мiжрэгiянальных узаемаадносiнаў з партнёрамi з Беларусi. Практычнае ўвасабленне ў жыццё асноўных палажэнняў iснуючых дакументаў аб супрацоўнiцтве дазваляе закласцi трывалы фундамент доўгатэрмiновых адносiнаў у гандлёва-эканамiчнай, гуманiтарнай i iншых галiнах. Цяпер нам трэба будзе працаваць у няпростых умовах, калi запавольваецца рост ВУП, знiжаюцца iншыя паказчыкi развiцця. Разам з тым, крызiс — добрая магчымасць для аналiзу i выпрацоўкi новых падыходаў, радыкальных перамен у структуры эканомiкi, кiраваннi ёю. Развiтая нарматыўна-прававая база супрацоўнiцтва, магчымасцi бесперашкоднага руху тавараў, працоўных рэсурсаў i капiталу, створаныя ў рамках Саюзнай дзяржавы, забяспечваюць неабходныя перадумовы для больш цеснай эканамiчнай iнтэграцыi. Вiдавочна, што ў сённяшнiх жорсткiх фiнансавых i канкурэнтных умовах беларускiя i расiйскiя прадпрыемствы-партнёры павiнны максiмальна поўна ўлiчваць узаемныя iнтарэсы адзiн аднаго.

Крызiсу нашы прадпрыемствы могуць супрацьпаставiць толькi наладжванне выпуску больш дасканалай i канкурэнтаздольнай прадукцыi, пашырэнне яе наменклатуры з тым, каб прыцягнуць новых пакупнiкоў. Менавiта на гэта, у сутнасцi, i накiраваныя саюзныя праграмы, што фiнансуюцца з саюзнага бюджэту. Сумесныя праграмы ў галiне навукi i тэхналогiй цяпер павiнны насiць рэвалюцыйны, прарыўны характар, уключаць эфектыўныя навукова-даследчыя i доследна-канструктарскiя работы. Важна, каб крызiс не прывёў да скарачэння фiнансавання саюзных праграм. Неабходнасць гэтага тлумачыцца тым, што Беларусь i Расiя цесна звязаныя ў многiх галiнах навукi, тэхнiкi i эканомiкi. Неабходна зрабiць так, каб ва ўмовах крызiсу адладжаная сiстэма кааперацыйных сувязяў, якая аб'ядноўвае дзясяткi прадпрыемстваў у адзiны, па сутнасцi, тэхналагiчны канвеер, не пацярпела i дзейнiчала гэтаксама эфектыўна.

Патэнцыял развiцця эканамiчных адносiнаў вызначаецца, перш за ўсё, магчымасцямi рэалiзацыi канкрэтных прадпрымальнiцкiх iнтарэсаў i наладжвання прамых сувязяў эканамiчных суб'ектаў. Белгародская вобласць зацiкаўленая i ўжо мае вопыт супрацоўнiцтва з прадпрыемствамi Беларусi. Сёння многiя беларускiя тавары, створаныя як буйным, так i малым i сярэднiм бiзнэсам, паспяхова канкурыруюць на белгародскiм рынку з таварамi вядучых расiйскiх i замежных кампанiй. Гэта машыны i абсталяванне, сродкi транспарту, электраабсталяванне, угнаеннi, драўнiна i вырабы з яе, мэбля, тавары тэкстыльнай, швейнай прамысловасцi i iншыя. У нашай вобласцi актыўную работу па пашырэннi ўзаемных дзелавых кантактаў прадпрымальнiкаў праводзiць Белгародская гандлёва-прамысловая палата. Прадпрыемствы з Беларусi з'яўляюцца пастаяннымi ўдзельнiкамi выстаў, што арганiзоўваюцца выставачным комплексам "Белэкспацэнтр" Белгародскай ГПП. Ужо стала традыцыяй правядзенне мiжрэгiянальнай выставы "Беларусь на Белгародчыне". З кожным годам iнтарэс беларускiх прадпрыемстваў да белгародскiх выстаў расце, што вiдаць па ўзрастаючай з года ў год колькасцi ўдзельнiкаў, якiх ужо больш як дзве тысячы.

— Якiя перспектывы бачацца вам у гэтай сувязi ў плане ўмацавання расiйска-беларускiх рэгiянальных iнтэграцыйных сувязяў?

— Рэгiянальнае супрацоўнiцтва можна разглядаць як "школу" iнтэграцыi. Працэсы, што адбываюцца ў яго рамках, iстотна дапаўняюць мiждзяржаўныя намаганнi ў гэтым плане. Напрамкi супрацоўнiцтва могуць быць самыя розныя — ад удзелу прадпрыемстваў у розных выставах, форумах з мэтай абмену вопытам i наладжвання дзелавых кантактаў да ўдзелу суб'ектаў прадпрымальнiцтва ў рэалiзацыi сацыяльна-эканамiчных праграм, стварэння сумесных прадпрыемстваў. Дзейнасць кiраўнiцтва вобласцi накiраваная на далейшае развiццё гандлёва-эканамiчных сувязяў з партнёрамi Беларусi, аказанне садзейнiчання зацiкаўленым расiйскiм i беларускiм арганiзацыям i прадпрыемствам у наладжваннi вытворчых, кааперацыйных i гандлёвых сувязяў. Можна канстатаваць, што аб'ём гэтага супрацоўнiцтва няўхiльна расце, пашыраецца яго геаграфiя i змястоўнае напаўненне. I мы бачым сваю асноўную задачу ў тым, каб усяляк садзейнiчаць яго далейшаму дынамiчнаму развiццю. Дастаткова адзначыць, што знешнегандлёвыя сувязi Белгародскай вобласцi з Рэспублiкай Беларусь знаходзяцца ў пастаянным развiццi, назiраецца тэндэнцыя стабiльнага росту ўзаемнага гандлю. А рост аб'ёмаў гандлю — гэта рост беларускай i расiйскай эканомiк, напаўненне бюджэтаў нашых дзяржаў, паляпшэнне дабрабыту насельнiцтва.

У 2008 годзе ўзаемны таваразварот павялiчыўся на 53 працэнты i склаў 198,2 мiльёна долараў, з iх: экспарт — 143,6; iмпарт — 54,6 мiльёна долараў. Больш за сто прадпрыемстваў вобласцi пастаўлялi сваю прадукцыю ў Беларусь. У таварнай структуры экспарту асноўнае месца займалi чорныя металы: 61 працэнт агульнага аб'ёму паставак. Пастаўлялiся таксама жалезарудныя акатышы, энергетычнае абсталяванне, транспартныя сродкi, азбестацэментныя вырабы, электраабсталяванне, лакафарбавая прадукцыя, абразiўныя матэрыялы, крэйда, лекавыя сродкi, кандытарскiя тлушчы, мукамольнакрупяная i малочная прадукцыя. З Беларусi iмпартавалiся машыны i абсталяванне, сродкi транспарту, электраабсталяванне, фармацэўтычная прадукцыя, угнаеннi, драўнiна i вырабы з яе, мэбля. У аснове такой актыўнай дынамiкi гандлю ляжыць паслядоўнае аднаўленне i развiццё iнтэграцыйных гаспадарчых сувязяў, узаемная запатрабаванасць прадукцыi расiйскiх i беларускiх прадпрыемстваў. Станоўчая дынамiка развiцця эканомiкi Белгародскай вобласцi, канцэнтрацыя рэсурсаў на прыярытэтных кiрунках раскрываюць дадатковыя магчымасцi для далейшага росту паказчыкаў узаемнага гандлю, пашырэння ўсебаковых эканамiчных сувязяў. Да таго ж ва ўмовах нашай вобласцi асаблiвую актуальнасць мае памежнае мiжрэгiянальнае супрацоўнiцтва, тут накоплены вопыт, якi заслугоўвае ўвагi.

У прыватнасцi, выканкам Савета кiраўнiкоў памежных абласцей Рэспублiкi Беларусь, Расiйскай Федэрацыi i Украiны арганiзацыйна падтрымлiвае i пастаянна ўдзельнiчае ў мерапрыемствах, накiраваных на развiццё i ўмацаванне супрацоўнiцтва, пошук новых формаў узаемадзеяння славянскiх дзяржаў. Так, па яго iнiцыятыве ў Харкаве 15 красавiка 2008 года адбылося Устаноўчае пасяджэнне прэзiдэнтаў рэгiянальных гандлёва-прамысловых палат па стварэннi Дзелавога савета палат беларуска-расiйска-ўкраiнскага памежжа, асноўнай мэтай якога з'яўляецца ўсебаковае садзейнiчанне прадпрыемствам i арганiзацыям нашых краiн ва ўстанаўленнi новых i ўмацаваннi iснуючых дзелавых сувязяў, развiццё гандлёвай i фiнансавай iнфраструктуры памежжа. Хацелася б, каб сумесная работа гандлёва-прамысловых палат на гэтым шляху стала больш канструктыўнай, напаўнялася новымi канкрэтнымi планамi i, адпаведна, вынiкамi.

— Як у сённяшнiх умовах развiваць узаемадзеянне прадпрыемстваў малога i сярэдняга бiзнэсу?

— Спажыўцам Беларусi добра вядомая прадукцыя белгародскiх сярэднiх i малых прадпрыемстваў. Можна назваць таварыства з абмежаванай адказнасцю "Завод "Фарбы КВИЛ", якое вырабляе больш як сорак вiдаў высакаякасных лакафарбавых матэрыялаў будаўнiчага, прамысловага i бытавога прызначэння з прымяненнем унiкальных сучасных тэхналогiй, акцыянернае таварыства "ВладМиВа", якое ажыццяўляе распрацоўку i вытворчасць высакаякасных стаматалагiчных матэрыялаў, што з'яўляюцца дастойным i больш танным аналагам iмпартнай прадукцыi, а таксама рамонт, сэрвiснае абслугоўванне i рэалiзацыю стаматалагiчнага абсталявання i iнструментаў. Ёсць нямала i iншых цiкавых прыкладаў.

Нельга забываць i такi перспектыўны кiрунак супрацоўнiцтва, як турызм. На Белгародчыне з 2007 года дзейнiчае абласная праграма развiцця ўнутранага, сельскага турызму, якая ставiць сваёй мэтай павелiчэнне патоку турыстаў у рэгiён, стварэнне iнфраструктуры сельскага турызму. Мы ведаем, што Беларусь мае вялiкi вопыт у гэтай сферы. Вобласць гатовая ўмацоўваць узаемасувязi ў сферы сельскага турызму — у форме ўдзелу ў выставах, фестывалях, арганiзацыi сiстэмы стажыровак для студэнтаў i выкладчыкаў у сферы турызму — для вывучэння i ўкаранення вопыту Рэспублiкi Беларусь. Магчымая таксама прапрацоўка пытання аб стварэннi турысцкага кластара памiж Белгародскай, Харкаўскай і беларускiмi абласцямi для наладжвання пастаяннага абмену мэтавымi турысцкiмi групамi i стварэння новых турысцкiх маршрутаў. Iншымi словамi, i ва ўмовах устойлiвага стабiльнага росту, i ў перыяд пагаршэння эканамiчнай сiтуацыi, выклiканага сусветным крызiсам, якi не абышоў бокам i нашы краiны, далейшая прадуманая, энергiчная, мэтанакiраваная актывiзацыя ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамiчнага, навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва памiж Белгародскай вобласцю i рэгiёнамi Рэспублiкi Беларусь, безумоўна, будзе садзейнiчаць як умацаванню, мадэрнiзацыi нашых эканомiк, так i росту якасцi жыцця нашых грамадзян.

Матэрыялы праекта
падрыхтаваў да друку
Барыс ЗАЛЕСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Белгародская вобласць — адна з самых маладых у Расii. Яна была ўтворана ў 1954 годзе. Пагадненне з Рэспублiкай Беларусь аб гандлёва-эканамiчным, навукова-тэхнiчным i культурным супрацоўнiцтве гэты расiйскi рэгiён падпiсаў 19 лiстапада 2000 года. Як выконваецца дадзены дакумент? На гэта i шэраг iншых пытанняў карэспандэнт "Звязды" папрасiў адказаць губернатара Белгародскай вобласцi Яўгена Саўчанку.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика