21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзеці ў школу збіраліся: на кірмаш выпраўляліся…

11.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзеці ў школу збіраліся: на кірмаш выпраўляліся…

У бацькоў не павiнна ўзнiкнуць нiякiх праблем з набыццём школьнай экiпiроўкi. У гэтым запэўнiла журналiстаў на прэс-канферэнцыi ў Нацыянальным прэс-цэнтры начальнiк упраўлення арганiзацыi спажывецкага рынку нехарчовых тавараў Мiнiстэрства гандлю Нiна ПАШКО.

На пачатак жнiўня гандлёвымi арганiзацыямi былi атрыманы ўжо больш як 500 тысяч адзiнак швейных вырабаў, што складае 106 працэнтаў ад узгодненых з вытворцамi аб'ёмаў, а таксама больш як 260 тысяч адзiнак трыкатажных вырабаў, або 89 працэнтаў ад плана i 207 тысяч пар скуранога абутку (76 працэнтаў ад плана). Даўно заўважана, што пiк попыту на школьныя тавары прыпадае на 22—30 жнiўня. Таму гандаль сур'ёзна падрыхтаваўся да бацькоўскага штурму, зрабiўшы высновы з папярэднiх гадоў.

Зразумела, што абсалютна ўсiм цяжка дагадзiць, тым не менш вытворцы сёлета вельмi пастаралiся. Усяго былi пашыты больш як 260 мадэляў для дзяўчат i больш як 300 мадэляў адзення для хлопчыкаў. ААТ "Славянка" гатова прапанаваць юным джэнтльменам мадэлi на любы густ i кашалёк: касцюмы эканом-класа, бiзнэс-класа i прэмiум-класа. Аснову новай калекцыi ААТ "Камiнтэрн" "JUNІОR сlаssiс" складаюць класiчныя касцюмы, штаны i пiнжакi чорнага, цёмна-сiняга, шэрага, карычневага i зялёнага колераў, у тым лiку i з натуральнай шэрсцi. У вырабах калекцыi "JUNIОR сlаssiс" для ўрачыстых выпадкаў па аналогii з мужчынскiм касцюмам прысутнiчае i такая вастрамодная дэталь, як шлiцы на спiнцы вырабу, а таксама арыгiнальнае ўнутранае мадэляванне, што дазваляе хлопчыку выглядаць сапраўдным джэнтльменам. Сёлета "Камiнтэрн" прапануе мадэлi касцюмаў для малодшай i старэйшай школьнай узроставых груп з павялiчаным аб'ёмам па талii i мадэлi штаноў з рэгулятарам шырынi поясу. А навiнкай калекцыi-2009 года сталi мадэлi пiнжакоў для падлеткаў са зручнай унутранай кiшэняй для мабiльнага тэлефона, пашытай з выкарыстаннем матэрыялаў, якiя абараняюць дзiця ад шкоднага электрамагнiтнага выпраменьвання. На "Славянцы" вырашылi паклапацiцца пра дзяўчат: асаблiвай увагi заслугоўваюць сарафаны для дзяўчатак малодшай групы, якiя выпускаюцца з сумачкамi для сотавага тэлефона з тканiны, што нейтралiзуюць шкоднае ўздзеянне мабiльнiка. Самай праблемнай катэгорыяй пакупнiкоў традыцыйна былi дзяўчаты-падлеткi. Каб iх чымсьцi зацiкавiць, вытворцы прапануюць iм у гэтым годзе цiкавыя камбiнаваныя блузы, пашытыя з тканiн у спалучэннi з трыкатажам, блузы з рукавом на тры чвэрцi, з рукавом-лiхтарыкам, блузы-жабо i iншыя модныя навiнкi. Што датычыцца кошту поўнай экiпiроўкi, то ён вагаецца для дзяўчат ад 182 тысяч да 1 мiльёна рублёў, а для хлопчыкаў — ад 175 да 988 тысяч.

 
Дарэчы, пакупнiкi даўно ўзнiмалi праблему набыцця адзення для школьнiкаў з нестандартнай фiгурай, таму прадпрыемствы пайшлi на такi крок, як раздзяленне камплектаў i ацэньванне кожнага элемента асобна. Нiякага напружання не стварае цяпер раскамплектаванне i падбор па памерных параметрах. У многiх гандлёвых арганiзацыях школьныя тавары можна набыць з выкарыстаннем беспрацэнтнага крэдыту з адтэрмiноўкай выплаты на 3-6 месяцаў. Можна таксама пакiнуць заяўку на тавар, якi часова адсутнiчае ў продажы: на памер, якi патрэбны, цi каляровую гаму. Зразумела, што ў раённых цэнтрах i аграгарадках, дзе працуюць невялiкiя крамы, асартыментная лiнейка больш вузкая, чым у сталiчных унiвермагах. Таму там магчымасць папярэдняга заказу мадэлi па рэкламных буклетах вытворцаў асаблiва важная. "Такi заказ павiнен быць выкананы за 7-10 дзён", — запэўнiла Нiна Пашко. Прадстаўнiк Мiнгадлю нагадала, што з 22 па 30 жнiўня ў Мiнску ў выставачным комплексе "БелЭкспа" пройдле спецыялiзаваная выстава-кiрмаш "Вiншуем, школа!". У гандлёвых арганiзацыях да канца жнiўня будуць арганiзаваны больш як 2000 выстаў-продажаў i пашыраных продажаў, у тым лiку звыш як тры сотнi — з дэманстрацыяй мадэляў адзення, абутку i скургалантарэйных вырабаў.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бацькоў не павiнна ўзнiкнуць нiякiх праблем з набыццём школьнай экiпiроўкi. У гэтым запэўнiла журналiстаў на прэс-канферэнцыi ў Нацыянальным прэс-цэнтры начальнiк упраўлення арганiзацыi спажывецкага рынку нехарчовых тавараў Мiнiстэрства гандлю Нiна ПАШКО.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика