21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Парадак прадастаўлення грамадзянам iльготных спажывецкiх крэдытаў зацверджаны ў Беларусi

11.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Парадак прадастаўлення грамадзянам iльготных спажывецкiх крэдытаў зацверджаны ў Беларусi

Урад Беларусi зацвердзiў палажэнне аб парадку прадастаўлення малазабяспечаным грамадзянам iльготных крэдытаў на спажывецкiя патрэбы. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Мiнiстраў i Нацыянальным банкам ад 7 жнiўня 2009 года № 1044/13, паведамiлi ў Апараце Саўмiна.

У адпаведнасцi з указам ад 6  лiпеня 2009 года № 371 "Аб iльготным спажывецкiм крэдытаваннi" вызначаны парадак прадастаўлення Беларусбанкам, Белаграпрамбанкам, Белiнвестбанкам, БПБ-банкам у 2009-2010 гадах малазабяспечаным грамадзянам iльготных крэдытаў на спажывецкiя патрэбы для набыцця ў гандлёвых арганiзацыях тавараў па пералiку. Гэты пералiк зацверджаны ўрадам раней — пастановай № 1010.

Для разгляду пытання аб выдачы льготнага спажывецкага крэдыту грамадзянiн прадстаўляе ў банк пiсьмовую заяву, копii дакумента, якi засведчвае асобу, з прад'яўленнем арыгiнала, даведкi аб месцы жыхарства i складзе сям'i, звесткi аб сукупным даходзе заяўнiка i членаў яго сям'i за тры месяцы, якiя папярэднiчалi месяцу падачы заявы.

Сукупны даход сям'i складаецца з даходаў усiх членаў сям'i (з усiмi вiдамi даплат i надбавак). Сюды ўключана заработная плата, прэмii i iншыя ўзнагароджаннi i выплаты, у тым лiку на аснове працоўных дагавораў у сялянскiх, фермерскiх гаспадарках i ў iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, абкладаемыя падаходным падаткам даходы ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi, пенсii, стыпендыi i iнш. Сукупны даход сям'i вызначаецца за вылiкам падаходнага падатку, абавязковых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацабароны, якiя ўтрымлiваюцца з заработнай платы грамадзян, з даходаў iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, а таксама сум выплачаных алiментаў. Не ўлiчваюцца ў сукупным даходзе сям'i наступныя вiды даходаў: аднаразовая дапамога ў сувязi з нараджэннем дзiцяцi; дапамога мацi, якая стала на ўлiк да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi; аднаразовая дапамога на пахаванне; пазыкi i крэдыты банкаў i арганiзацый; субсiдыi на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылога памяшкання.

На працягу 10 рабочых дзён з даты рэгiстрацыi заявы банк прымае рашэнне аб выдачы льготнага спажывецкага крэдыту або аб адмове ў яго выдачы. Сума льготнага спажывецкага крэдыту, якi выдаецца, не павiнна перасягаць 300 базавых велiчынь, устаноўленых на дату заключэння крэдытнага дагавора. Банк на падставе заключанага крэдытнага дагавора адкрывае грамадзянiну крэдытную лiнiю. У палажэннi таксама агаворваюцца абавязацельствы па вяртаннi льготнага крэдыту.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад Беларусi зацвердзiў палажэнне аб парадку прадастаўлення малазабяспечаным грамадзянам iльготных крэдытаў на спажывецкiя патрэбы. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Мiнiстраў i Нацыянальным банкам ад 7 жнiўня 2009 года № 1044/13, паведамiлi ў Апараце Саўмiна.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика