Ідэнтычныя еўрапейскiм нормы праектавання будуць уведзены ў БеларусiІдэнтычныя еўрапейскiм нормы праектавання будуць уведзены ў Беларусi Аб гэтым паведамiў мiнiстр архiтэктуры i будаўнiцтва Аляксандр Селязнёў на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў. Увядзенне шэрага асноватворных нормаў праектавання, iдэнтычных еўрапейскiм, прадугледжваецца да 1 студзеня 2010 года. Тут размова iдзе аб праектаваннi жалезабетонных, металiчных, драўляных канструкцый, асноў i фундаментаў, жылых грамадскiх, адмiнiстрацыйных i вытворчых будынкаў, уключаючы вышынныя i шматфункцыянальныя комплексы. Уводзяцца таксама нормы пажарнай бяспекi, якiя адпавядаюць еўрапейскiм. Пры гэтым Аляксандр Селязнёў падкрэслiў, што "аналiз ТНПА паказаў, што ў еўрапейскiх краiнах адзiныя нормы па праектаваннi будынкаў, аб'ёмна-планiровачных рашэннях адсутнiчаюць". Кожная дзяржава самастойна развiвае гэты напрамак. Найбольш прагрэсiўныя i дасканалыя нацыянальныя нормы дзейнiчаюць у ФРГ (DIN-ЕN) i адаптуюцца ў якасцi нацыянальных многiмi iншымi краiнамi Еўропы. У Беларусi таксама прапануецца прыняць за аснову нямецкую сiстэму нарматываў у будаўнiцтве. Паводле слоў мiнiстра, гэта дасць магчымасць усiм замежным iнвестарам працаваць у Беларусi, выкарыстоўваючы свае нормы. У цэлым у Беларусi для пераходу на еўрапейскiя нормы спатрэбяцца iстотныя расходы i час на перааснашчэнне прадпрыемстваў, якiя выпускаюць будматэрыялы, а таксама выпрабавальных цэнтраў i лабараторый. Трэба будзе перапрацаваць праграмнае забеспячэнне для праектных арганiзацый, правесцi пераквалiфiкацыю персаналу, перапрацоўку рабочых чарцяжоў i тэхналагiчнай дакументацыi. Па вопыце ЕС, на гэта неабходна 5 гадоў i больш. "Мы сабе ставiм задачу вырашыць пытаннi за год-два", — сказаў Аляксандр Селязнёў. У будаўнiчым комплексе Беларусi цяпер зацверджаны 216 еўрапейскiх стандартаў на будаўнiчыя матэрыялы i вырабы, а таксама метады iх выпрабаванняў. Гэта дало магчымасць прадпрыемствам-экспарцёрам будаўнiчай прадукцыi атрымаць права нанясення СЕ-маркiроўкi на выраб. У прыватнасцi, маркiроўка наносiцца на шкло, цеплаiзаляцыйныя вырабы, вырабы з прыроднага каменю, трубы металiчныя i пластмасавыя, плiтку керамiчную, цэмент, вапну, бетонныя вырабы, запаўняльнiкi i дабаўкi. БЕЛТА. |