Прыгожае жыццёПрыгожае жыццё Названа iмя дзяўчыны, якая прадставiць Беларусь
Таксама ўжо вядома, што весцi конкурс у пары з пераможцай конкурсу "Супермадэль свету-2006" Кацярынай Даманьковай будуць браты Георгiй i Дзмiтрый Калдуны. Падрабязны сцэнарый шоу будзе ўзгоднены з аргкамiтэтам — Сусветнай арганiзацыяй прыгажосцi — да канца тыдня, але некаторыя яго дэталi АНТ раскрывае ўжо цяпер. Так, паведамляецца, што на конкурсе выступяць папулярныя артысты, сярод якiх пераможца "Еўрабачання-2009" Аляксандр Рыбак i яго папярэднiк Дзiма Бiлан, гурт Mоrаndi з Румынii, французскi выканаўца Лу Бега, шведскi падданы iранскага паходжання Аrаsh (удзельнiк "Еўрабачання-2009", якi ў пары са спявачкай Айсель прадстаўляў Азербайджан). Напярэдаднi, прыкладна за тыдзень да конкурсу, у Мiнск прывязуць карону для будучай каралевы прыгажосцi — самую дарагую сярод аналагiчных упрыгажэнняў. Перавозiць гэты ювелiрны шэдэўр з плацiны i 720 брыльянтаў, коштам у 361 тысячу долараў будуць выключна ў бранiраванай машыне, у суправаджэннi прадстаўнiкоў Сусветнай арганiзацыi прыгажосцi, тэлеканала АНТ i цэлага штату ахоўнiкаў. Аднак убачыць яе ўсё ж змогуць i простыя смяротныя: 25 верасня карону выставяць у холе Палаца Рэспублiкi для агляду. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК. |