Манеты да СпасаМанеты да Спаса З сённяшняга дня Нацыянальны банк Беларусi ўводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Спасы" серыi "Святы i абрады беларусаў": срэбную — намiналам 20 рублёў i медна-нiкелевую — намiналам 1 рубель. На пярэднiм баку манет размешчаны: рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры — салярны знак у выглядзе васьмiканцовай геаметрычнай фiгуры з элементамi дэкору, якi сiмвалiзуе сонечныя промнi. На адваротным баку: у цэнтры — адлюстраванне мядовых сотаў, яблынi (на срэбнай манеце ўстаўка з сiнтэтычнага крышталя аранжавага колеру, якая iмiтуе спелае яблыка) i ржанога снапа — сiмвалаў мядовага, яблычнага i хлебнага Спасаў; па баках — рэльефныя элементы беларускага нацыянальнага арнаменту; унiзе па крузе надпiс: СПАСЫ. |