Дырэктар гомельскай будаўнiчай фiрмы прысвоiў Br60 млн, выдзеленых з бюджэту на рамонт школыДырэктар гомельскай будаўнiчай фiрмы прысвоiў Br60 млн, выдзеленых з бюджэту на рамонт школы Упраўленне Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь па Гомельскай вобласцi завяло крымiнальную справу ў дачыненнi да дырэктара гомельскага ТДА "Будоптыма", паведамiлi ў прэс-групе УКДБ па Гомельскай вобласцi. Было выяўлена, што кiраўнiк ТДА "Будоптыма" наўмысна завысiў на Br60 млн кошт работ па рамонце школы i дзiцячага садка ў Веткаўскiм раёне. Валерый СIДОРЧЫК, БЕЛТА. |