21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цнота (нявiннасць)

12.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цнота (нявiннасць)

Нашы дзяды выхоўвалi сваiх дзяцей у строгасцi i нявiннасцi, прычым не толькi дзяўчатак, але i хлопчыкаў. Цнатлiвасць была ўмовай нараджэння здаровых дзяцей. Цнатлiвасць была гонарам будучай нявесты. У шматлiкiх народаў свету iснавала павер'е, што дзяўчаты, у адрозненне ад замужнiх жанчын, маюць асаблiвую сiлу.

l   У шматлiкiх культурах свету дзева — маладая, нявiнная i незамужняя жанчына. Дзева — фiзiчны стан жанчыны, якая прысвяцiла сябе вышэйшым сферам, кiруецца ў сваiм жыццi маральнымi прынцыпамi i малiтвамi. Дзяўчаты давалi зарок (абяцанне) цнатлiвасцi i звалi сябе нявестамi Хрыста, станавiлiся манахiнямi, прысвячалi ўсё жыццё прысвячэнню Богу. Прарочыцай магла быць толькi цнатлiвая жанчына, бо лiчылася, што толькi пры такой умове можна кантактаваць з Богам.

l   Адказнасць за нявiннасць дачкi неслi яе бацькi. Яны добра ведалi аб адказнасцi, якую яны неслi перад грамадствам за сваё дзiця, i рабiлi ўсё, каб прыстойна давесцi яго да галоўнай публiчнай урачыстасцi пад назвай вяселле.

l    У народзе iснавала ўпэўненасць, што "вiнаватая" дзяўчына прыносiць у дом няшчасце: калi яна першай завiтае ў хату на Раство Хрыстова, па ўсёй хаце пойдуць трэшчыны. Такая дзяўчына не мела права скакаць праз свяшчэннае купальскае вогнiшча, таму што тым самым зневажала яго полымя; яна не магла насiць на галаве вянок — сiмвал нявiннасцi i цнатлiвасцi. Дзяўчыну, якая страцiла дзявоцкасць, выганялi з хаты, не бралi замуж, iншы раз ёй абразалi касу.

l   У народнай культуры iснавала шмат забаронаў, якiя датычылiся сямейнага жыцця i гаспадарчай дзейнасцi, накiраваных на тое, каб дзяўчына да вяселля не "страцiла сваю дзявоцкасць". Напрыклад, на дзяўчыну нельга было надзяваць мужчынскую шапку цi iншыя мужчынскiя рэчы, ёй забаранялася спальваць у печы старыя мётлы, расплятаць прылюдна косы, забаранялася прысутнасць у хаце пабочных асобаў у дзень Дабравешчання (7 красавiка). На вяселлi дзяўчына раздавала сяброўкам стужкi са свайго вясельнага вянка, каб i яны цнатлiвымi пайшлi замуж.

l   Царкоўны статут i правiлы народнай культуры прадпiсвалi бацькам у пэўныя днi года наведваць храм i заказваць набажэнствы ў гонар святых, якiя лiчылiся ахоўнiкамi сямейнага шчасця, чытаць малiтвы аб захаваннi цнатлiвасцi свайго дзiцяцi i пазбаўлення яго ад блуду, аб чысцiнi i нявiннасцi.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нашы дзяды выхоўвалi сваiх дзяцей у строгасцi i нявiннасцi, прычым не толькi дзяўчатак, але i хлопчыкаў. Цнатлiвасць была ўмовай нараджэння здаровых дзяцей. Цнатлiвасць была гонарам будучай нявесты. У шматлiкiх народаў свету iснавала павер'е, што дзяўчаты, у адрозненне ад замужнiх жанчын, маюць асаблiвую сiлу. l   У шматлiкiх культурах свету дзева — маладая, нявiнная i незамужняя жанчына. Дзева — фiзiчны стан жанчыны, якая прысвяцiла сябе вышэйшым сферам, кiруецца ў сваiм жыццi маральнымi прынцыпамi i малiтвамi. Дзяўчаты давалi зарок (абяцанне) цнатлiвасцi i звалi сябе нявестамi Хрыста, станавiлiся манахiнямi, прысвячалi ўсё жыццё прысвячэнню Богу. Прарочыцай магла быць толькi цнатлiвая жанчына, бо лiчылася, што толькi пры такой умове можна кантактаваць з Богам.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика