21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Баксёр Сяргей Гулякевiч: Еду, каб прывезцi пояс чэмпiёна свету

12.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Баксёр Сяргей Гулякевiч: Еду, каб прывезцi пояс чэмпiёна свету

утка адбудзецца доўгачаканы тытульны двубой памiж беларусам Гулякевiчам i мексiканцам Гуцьерасам. У дзень ад'езду з Мiнска наш баксёр запэўнiў "Звязду", што не баiцца ехаць у краiну, дзе гiнуць баксёры, i цалкам падрыхтаваны да заваявання гучнага тытула.

Праз тыдзень у Беларусь можа вярнуцца пояс чэмпiёна свету па прафесiйным боксе. Наш Сяргей Гулякевiч да апошняй кроплi крывi будзе бiцца з мексiканцам Умбэрта Гуцьерасам. Пераможца атрымае тытул Сусветнай баксёрскай рады (WBС) у малодшай лёгкай вазе (59,9 кг).

Гiстарычная падзея адбудзецца ў мексiканскiм Мазатлане 22 жнiўня.

Каманда Гулякевiча выехала ў Мексiку за дзесяць дзён да двубоя, у мэтах аклiматызацыi.

I якое было здзiўленне карэспандэнта "Звязды", калi на чыгуначны вакзал Мiнска ў вечар ад'езду нiхто, апроч сваякоў, не прыйшоў праводзiць каманду Гулякевiча.

Сяргей, яго трэнер Пятро Букштановiч i менеджар Валерый Капля спяшалiся на цягнiк "Мiнск—Кiеў". З украiнскай сталiцы яны збiралiся ляцець да Парыжа, адтуль — у Мехiка, адтуль — у Мазатлан, дзе адбудзецца двубой.

— Дарогу аплачваем самi, аддаём апошнiя грошы, — прызнаўся трэнер Пятро Букштановiч, вусаты i дабрадушны шляхцюк. — Але да гэтага паядынку мы iшлi ўсё жыццё. Усё павiнна быць добра.

 
Да вакзальнага эскалатара падышоў i сам Сяргей. З выгляду ён больш нагадвае навукоўца, чым баксёра: бялявы i ўсмешлiвы, размаўляе складна, як прэс-сакратар. У вольны ад бокса час Сяргей падпрацоўвае спартовым каментатарам на тэлеканале АНТ.

— Мы прарабiлi агромнiстую працу над фiзiчнай сiлай — бегалi, рабiлi паскарэннi, цяжка працавалi на снарадах, трэнер прадумваў арыгiнальныя тактычныя схемы, — распавядае Сяргей пра падрыхтоўку да чэмпiёнскага двубоя. — Вельмi шмат спарынгавалiся. Зараз лета, складана знайсцi спарынг-партнёраў. Дапамагалi свае ж вучнi 16—17 гадоў. Хлопцы напружвалi па поўнай праграме, падрастаюць вельмi моцныя баксёры.

Кладуся спаць
i прачынаюся
разам з сыночкам

Пытаюся ў Сяргея, якiм чынам з мiльёнаў iншых баксёраў менавiта ён здолеў выбiцца, каб пазмагацца за тытул чэмпiёна свету?

— Да гэтага я стаў чэмпiёнам Еўропы сярод прафесiяналаў, адабраў гэты тытул у Лёвы Кiракасяна. У Монтэ-Карла накаўтаваў прызёра Алiмпiяды Тонча Тончава, а ў апошнiм двубоi быў мацнейшы за немца Вiталя Тайберта, якi стаяў у рэйтынгу Сусветнай баксёрскай рады (WBС) вельмi высока. Дзякуючы гэтаму я падняўся на першую прыступку сусветнага рэйтынгу. Гэта былi вельмi цяжкiя перамогi над сур'ёзнымi баксёрамi на iх тэрыторыi. З iхнiмi суддзямi, iхнiмi грашыма. Я чалавек вельмi цярплiвы, выцiсну з сябе ўсё, буду iсцi да канца. Я вельмi ўпарты.

У ходзе размовы з'яўляецца iнфармацыя пра яшчэ аднаго важнага партнёра, якi дапамагае Сяргею Гулякевiчу ў трэнiроўках, — гэта маленькi сынок Iльюша.

— Жывём мы ў аднапакаёвай кватэры, i я цалкам падладжваюся пад рэжым дня Iльюшы. Дзесьцi а восьмай мы з iм разам прачынаемся, у абед разам кладзёмся спаць, вячэраем таксама разам.

У дзяцiнстве Гулякевiч не вылучаўся сiлай

Сяргей Гулякевiч — гэта яскравы прыклад таго, як чалавек з сярэднiмi фiзiчнымi дадзенымi можа зрабiцца адным з наймацнейшых у свеце.

? У дзяцiнстве ён быў нiзкага росту i будзем казаць праўду — не надта дужы. Але моцная воля дапамагла яму, — распавядае пра сына Мiхаiл Мiхайлавiч, бацька Сяргея. — На трэнiроўкi да Пятра Букштановiча ў свой час разам з Сяргеем прыйшло 30 чалавек, а застаўся толькi ён i Юрый Раманаў. I абодва могуць прынесцi Беларусi паясы чэмпiёнаў свету ў розных вагавых катэгорыях.

— Падкрэслю, што з самага дзяцiнства, з 12 гадоў, нас трэнiруе адзiн асабiсты трэнер — Пётр Iванавiч, — дадае Сяргей Гулякевiч. — Гэтыя дасягненнi — перш-наперш яго заслуга. Трэба быць магутным псiхолагам, магутным трэнерам, каб так моцна зацiкавiць чалавека i прывесцi яго да такой неверагоднай мэты...

Сяргей кiнуў бокс, але вярнуўся пасля аўтакатастрофы

У дваццаць гадоў Гулякевiч перамог на Кубку Беларусi. Тады ён выступаў па алiмпiйскай сiстэме, але ў нацыянальную зборную таленавiтага байца чамусьцi не клiкалi. Сёння, калi Сяргей зрабiўся адным з самых перспектыўных баксёраў планеты, трэнеры кусаюць локцi.

— Мне было 20 гадоў. Хацелася i сваю будучую жонку Алену куды-небудзь звадзiць, купiць шакаладку, марозiва, — узгадвае баец пра сваё часовае развiтанне з боксам. — I я распачаў свой бiзнэс. Гандляваў абуткам, майкамi, iншым сезонным таварам. I бiзнэс iшоў угару да таго моманту, пакуль я па сваёй вiне не патрапiў у аварыю — выскачыў на сустрэчную паласу. Абышлося без ахвяраў, але машыну давялося збываць за капейкi, а свой бiзнэс распрадаць. Гэта, напэўна, Божанька мне падказаў, што мой шлях у прафесiйны бокс, а не ў прадпрымальнiцтва. Хоць да гэтага, пакуль я выступаў па алiмпiйскай сiстэме, прафесiйны бокс здаваўся мне вельмi складаным. Дванаццаць раўндаў па тры хвiлiны замест чатырох раўндаў. Не, у мяне i думкi не ўзнiкала пераходзiць у прафесiяналы. Але лёс вызначыў па-iншаму. I вось да чаго гэта ўсё прывяло.

— Кажуць, доўгi час ты жыў увогуле без грошай, трэнiраваўся на галодным пайку, iснаваў чэмпiёнскай iдэяй...

— Прафесiйны бокс у мяне пачынаўся з таго, што я прыходзiў у мiнскi бокс-колуб "Рэактар" i збiраў там рынг за цану ўваходнага бiлета. А ў 2002 годзе сам выйшаў баксiраваць супраць Дзмiтрыя Якубчыка. Перамог у шасцi раўндах. Адчуў, што гэта такое...

Акурат на гэтай стадыi нашай гутаркi праваднiца папрасiла Сяргея ў вагон.

— Я еду, каб прывесцi пояс чэмпiёна. Я хачу даказаць, што няма невыканальных, немагчымых задач, — казаў Сяргей на развiтанне. — I ў першую чаргу атрымоўваецца гэта ў тых, хто працуе да сёмага поту. Мне вельмi хацелася б, каб нашу краiну ведалi за мяжой. Наша нацыя дружалюбная, добрая. Хачу, каб нас любiлi ва ўсiм свеце.

Яўген Валошын.

Фота аўтара i з архiва.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
утка адбудзецца доўгачаканы тытульны двубой памiж беларусам Гулякевiчам i мексiканцам Гуцьерасам. У дзень ад'езду з Мiнска наш баксёр запэўнiў "Звязду", што не баiцца ехаць у краiну, дзе гiнуць баксёры, i цалкам падрыхтаваны да заваявання гучнага тытула. Праз тыдзень у Беларусь можа вярнуцца пояс чэмпiёна свету па прафесiйным боксе. Наш Сяргей Гулякевiч да апошняй кроплi крывi будзе бiцца з мексiканцам Умбэрта Гуцьерасам. Пераможца атрымае тытул Сусветнай баксёрскай рады (WBС) у малодшай лёгкай вазе (59,9 кг).
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика