Адзiгiтрыя над ДзвiноюЖыхары старажытнай Дзiсны Мiёрскага раёна адсвяткавалi галоўнае i традыцыйнае
свята года — ушанаванне Смаленскага абраза Божай Мацi Адзiгiтрыi, якая з'яўляецца
апякункай горада над Дзвiною. Гэты велiчны праваслаўны абраз прынеслi праз увесь
гарадок i таксама па-над берагам Дзвiны, як рабiлi гэта i сто, i дзвесце гадоў
таму.
Тысячы паломнiкаў з навакольных вёсак Мiёршчыны i суседнiх раёнаў, госці з Прыбалтыкi
i шматлiкiя турысты "падышлi" пад цудадзейным абразам. "Падысцi" азначае прайсцi
пад iм, каб атрымаць Божае бласлаўленне. Цяпер славуты помнiк духоўнасцi захоўваецца
ў адроджаным галоўным храме Дзiсны.
На фотаздымках — Дзiсненскi храм з вышынi птушынага палёту i некалькi iмгненняў гэтага славутага фэсту. Фота Анатоля Клешчука. |