Саліст гурта «Тінь Сонця»: «беларусы і ўкраінцы – сапраўдныя браты». Фотарэпартаж з фэсту вясновага раўнадзенства.. 21.by

Саліст гурта «Тінь Сонця»: «беларусы і ўкраінцы – сапраўдныя браты». Фотарэпартаж з фэсту вясновага раўнадзенства.

23.03.2015 18:57 — Афиша | 21.by  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: 21.by

Вядомыя беларускія folk-metal гурты выступілі ў сталічным «Рэпабліку» 22 сакавіка. Хэдлайнерам фэсту стаў папулярны ўкраінскі folk-metal гурт «Тінь Сонця». Мерапрыемства было прыўрочана да свята вясновага раўнадзенства.

Дзверы клуба адчыніліся а 17:40, а само святкаванне пачалося а 18 гадзіне вечара.  Першымі на сцэну падняліся прадстаўнікі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства – гурт «Горынь», якія прапанавалі слухачам шмат фальклорных кампазіцый. Публіка, у сваю чаргу, вадзіла карагоды і падпявала выканаўцам.

Наступным выйшаў на сцэну shamanic-folk metal гурт Folcore. Гурт выканаў свае вядомыя і новыя кампазіцыі, сярод якіх папулярная ў фанатаў – “Да зорак шлях”. Выканаўцы не раз віншавалі гледачоў са святам вясны. Дарэчы, публіка была здзіўлена нечаканаму дуэту гурта са спявачкамі “Гарыні”.

Трэцімі выйшлі на сцэну прадстаўнікі палескага folk-metal гурта Omut, якія на працягу 40 хвілін віншавалі слухачоў са святам раўнадзенства і выконвалі кампазіцыі, якія таксама прысвячаліся вясне.

Апошнім беларускім гуртом фэсту стаў гурт Litvintroll, які на працягу гадзіны прапаноўваў публіцы святочныя песні і, акрамя ўсяго, саліст Андрэй Апановіч расказваў шматлікія байкі пра туры гурта.

Закрывалі святочную праграму выканаўцы гурта «Тінь Сонця». Саліст Сяргей Васілюк павіншаваў гледачоў са святам і дадаў, што “беларусы і ўкраінцы – сапраўдныя браты”.

«Тінь Сонця» – украінскі folk-metal гурт, заснаваны ў 1999 годзе братамі Сяргеям і Аляксеям Васілюкамі ў Кіеве. Свае кампазіцыі гурт выконвае не толькі на ўкраінскай, але і на беларускай мове. За гады існавання гурт выпусціў шэсць уласных альбомаў, а таксама ўдзельнічае ў іншых праектах.

Фэст вясновага раўнадзенства цягнуўся ўвогуле больш чатырох гадзін. Як сказаў адзін з арганізатараў свята Алесь Таболіч, наступная сустрэча з гуртамі адбудзецца ўжо скора – на VII міжнародным фолк фестывалі «Купальскае кола», які адбудзецца 20-21 чэрвеня.

Аўтар: Настасся Сялюта; фота: Павел Аксіновіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомыя беларускія folk-metal гурты выступілі ў сталічным «Рэпабліку» 22 сакавіка. Хэдлайнерам фэсту стаў папулярны ўкраінскі folk-metal гурт Тінь Сонця”. Мерапрыемства было прыўрочана да свята вясновага раўнадзенства.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Афиша)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика