У Беларусі наладзяць выпуск аўтамабіляў "Лада". 21.by

У Беларусі наладзяць выпуск аўтамабіляў "Лада"

17.08.2009 15:08 — Новости Авто |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сваю чаргу, у Самары пачнуць выпускаць трактары “Беларус”. Такі вынік візіту ў Самарскую вобласць беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Іванам Бамбізам, падае інтэрнэт-выданне "Время Союза".

Паведамляецца, што ў ходзе сустрэч самарскага кіраўніцтва з беларускай дэлегацыяй абодва бакі адзначылі, што прамыя кантакты паміж Самарскай вобласцю і Беларуссю будуць садзейнічаць змякчэнню эканамічнага крызісу. Паводле Івана Бамбізы, “Беларусь зацікаўленая пераняць досвед Самаршчыны, закуп прадукцыі гэтай вобласці абыдзецца для краіны танней, чым аналагаў з Захаду”.

У склад беларускай дэлегацыі ўваходзілі дырэктары такіх беларускіх прадпрыемстваў, як “Белкамунмаш”, "Гомсельмаш", "Слонімскія малочныя прадукты", “Мінскі завод ім. Кастрычніцкай рэвалюцыі”, “Шклозавод “Нёман” ды іншых.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сваю чаргу, у Самары пачнуць выпускаць трактары "Беларус".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Авто)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика