Для каго будуецца дарога?. 21.by

Для каго будуецца дарога?

23.03.2010 11:05 — Новости Авто |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пры аўтамабільнай дарозе Р86 на выездзе з Докшыцаў у бок Мядзела насыпаныя вялікія гурбы пяску, што азначае пачатак капітальнага рамонту дарогі. Паводле чутак, якія цыркуюлююць у рэгіёне, дарожныя работы нібыта звязаныя з меркаваным прыездам на радзіму продкаў украінскага прэзідэнта Віктара Януковіча, які ўжо двойчы праязджаў гэтай дарогай, калі ў эпоху Кучмы яшчэ быў прэм’ер-міністрам.

У докшыцкім дарожна-будаўнічым прадпрыемстве №180 гэтыя чуткі абвяргаюць і сцвярджаюць, што капітальны рамонт дарогі планаваўся даўно. “Праект быў распрацаваны яшчэ два ці тры гады таму. Меркавалі пачаць рамонт летась, але тады не было грошай. Мінулай жа восенню “Віцебскаўтадар” знайшоў сродкі і ўключыў дарогу ў план капітальнага рамонту”, - паведаміў карэспандэнту “Народных навінаў” галоўны інжынер Уладзімір Місачэнка.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры аўтамабільнай дарозе Р86 на выездзе з Докшыцаў у бок Мядзела насыпаныя вялікія гурбы пяску, што азначае пачатак капітальнага рамонту дарогі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Авто)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика