Кітайцы яшчэ не
28.10.2010 10:46
—
Новости Авто
|
Шэраг кітайскіх кампаній праяўляе інтарэс да будаўніцтва завода ў Беларусі па вытворчасці легкавых аўтамабіляў, але на сёння канчатковае рашэнне яны не прынялі, заявіў учора на брыфінгу Дзмітрый Корчык, начальнік галоўнага ўпраўлення інавацыйнай і інвестыцыйнай дзейнасці Міністэрства прамысловасці. Ён удакладніў, што кітайскім партнёрам паказалі 3 пляцоўкі ў Мінскім раёне і Мінскай вобласці, дзе магчыма арганізаваць вытворчасць легкавых аўтамабіляў, і што цяпер ідзе эканамічны разлік аб’ёмаў капіталаўкладанняў. Цікава, што вядуцца перамовы з кампаніямі яшчэ з іншых краін,але Дзмітрый Корчык не стаў называць гэтыя кампаніі, спаслаўшыся на сур’ёзнасць працэсу і некаторыя нюансы. Дарэчы, зараз, па словах Дзмітрыя Аляксандравіча, завяршаюцца ўзгадненні з іранскім бокам умоў па развіцці вытворчасці на ЗАТ «ЮНІСОН» (дзе наладжана зборка аўтамабіляў «Саманд») — з пачатку 2011 года ў гэтага праекта павінна пачацца Больш пэўнасці ў рэалізацыі сумеснага праекта Мінскага маторнага завода і амерыканскай кампаніі «Новістар»: — Зараз гэтае супрацоўніцтва актыўна абмяркоўваецца, і мы плануем падпісаць адпаведнае пагадненне наконт стварэння ў Беларусі вытворчасці магутных рухавікоў, больш за 300 к.с. для сельскагаспадарчай тэхнікі, — сказаў Дзмітрый Корчык. Ён жа расказаў і пра вытворчасць аўтобусаў на Мінскім аўтамабільным заводзе: у перспектыве плануецца павялічыць магутнасці вытворчасці аўтобусаў на МАЗе і выйсці на рынак з больш сучаснымі рухавікамі Зараз Міністэрства прамысловасці рыхтуецца да Беларускага інвестыцыйнага форуму, які пройдзе ў Калі казаць пра інвестыцыі ў асноўны капітал, то за апошнія 5 гадоў арганізацыі Мінпрама прыцягнулі ў абнаўленне асноўных сродкаў больш за 2,5 мільярда долараў. За гэты ж самы перыяд знос асноўных фондаў прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці скараціўся з 85% да 69,1%. Як адзначыў Дзмітрый Корчык, усе перадумовы для выканання планавых паказчыкаў па прыцягненні інвестыцый у 2010 годзе зробленыя, таму ён спадзяецца, што прадпрыемствы выканаюць пастаўленыя перад імі задачы ў гэтай сферы. Таксама ён паведаміў, што Міністэрства прамысловасці мае амбіцыйныя планы і на наступную пяцігодку: ужо падрыхтавана больш за сотню інвестыцыйных праектаў з мэтай павелічэння аб’ёму вытворчасці і выхаду на станоўчае сальда знешняга гандлю. Падзяліцца навіной:
Павел Бераснёў, Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шэраг кітайскіх кампаній праяўляе інтарэс да будаўніцтва завода ў Беларусі па вытворчасці легкавых аўтамабіляў, але на сёння канчатковае рашэнне яны... |
|