У Польшчы дапушчальную хуткасць паднялі ды 140 км/г
28.12.2010 00:00
—
Новости Авто
|
31 снежня абмежаванне хуткасці ў Польшчы будзе паднятае на дарогах найвышэйшай катэгорыі на 10 км/г. Матацыклы, грузавыя і легкавыя аўтамабілі змогуць ездзіць па шашы з хуткасцю 140 км/г, а 120 км/г — па двухпалосных дарогах. На астатніх дарогах абмежаванне павялічваецца да 100 км/г. У іншых краінах ЕС хуткасць на шашы абмежаваная да 120–130 км/г. Польшча знаходзіцца на адным з апошніх месцаў сярод краінаў ЕС па даўжыні аўтамабільных дарог, але на адным з першых — па колькасці загінулых у выніку ДТЗ. У 2008 годзе ў выніку ДТЗ у ЕС загінула 78 чалавек на 1 млн жыхароў. У Польшчы гэты паказчык склаў 143 чалавекі на 1 млн. У сумнай статыстыцы Польшча нязначна саступае толькі Літве. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
31 снежня абмежаванне хуткасці ў Польшчы будзе паднятае на дарогах найвышэйшай катэгорыі на 10 км/г. Матацыклы, грузавыя і легкавыя аўтамабілі змогуць...
|
|