У Магілёве пачаўся ямкавы рамонт аўтадарог. 21.by

У Магілёве пачаўся ямкавы рамонт аўтадарог

14.03.2011 09:12 — Новости Авто |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Магілёве пачаўся ямкавы рамонт аўтадарог


У Магілёве пачаўся ямкавы рамонт найбольш ажыўленых участкаў аўтадарог. Па словах намесніка дырэктара МГКУ дарожна-маставога прадпрыемства Яўгена Шэмянкова, у дадзены момант рамонтныя працы вядуцца на вуліцах Чалюскінцаў і Піянерскай. Рамантуецца таксама Віцебскі праспект. "Мы задзейнічалі 8 брыгад, а гэта каля 40 чалавек, і разлічваем завяршыць рамонт у цэнтральнай частцы Магілёва да 9 траўня", — паведаміў наш суразмоўца. 

"Мы ажыццяўляем рамонт па так званай „халоднай“ тэхналогіі, — тлумачыць Павел Краўчанка, майстар брыгады, якая працуе на вул. Чалюскінцаў. — Сэнс яго ў тым, каб у яму змясціць асфальтабетонную дробку і бітум, а затым расплавіць іх з дапамогай гарэлкі газавага балона. Перад гэтым ямка фрэзеруецца і чысціцца".

Па словах Паўла, галоўная прычына ўзнікнення ямак — перапады тэмператур у зімовы час. "Калі ў асфальце з’яўляецца расколіна, хай і невялікая, адразу ж туды трапляе вада, якая і раздзірае пакрыццё". Праблема "ямак" — для Магілёва хранічная і сезонная. Кожную вясну дарожна-маставое прадпрыемства пачынае рамонт практычна нанова. Пакуль не будзе прыдуманы асфальт, на які б не ўплывалі перапады тэмператур, праблема гэта для Магілёва і, наогул, для Беларусі будзе актуальнай", — заключыў Павел Кравченко.

У Магілёве пачаўся ямкавы рамонт аўтадарог

У Магілёве пачаўся ямкавы рамонт аўтадарог 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магілёве пачаўся ямкавы рамонт найбольш ажыўленых участкаў аўтадарог. Па словах намесніка дырэктара МГКУ дарожна-маставога прадпрыемства Яўгена Шэмянкова,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Авто)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика