Апошні шчасліўчык прыгнаў аўто на "Каменным логу" за 5 хвілін да дэдлайна. 21.by

Апошні шчасліўчык прыгнаў аўто на "Каменным логу" за 5 хвілін да дэдлайна

01.07.2011 20:13 — Новости Авто |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Апошні шчасліўчык прыгнаў аўто на "Каменным логу" за 5 хвілін да дэдлайна


А па новых тарыфах ніхто яшчэ машыны не выганяў. Еўрарадыё даведалася, як прайшла апошняя ноч "старых" мытных тарыфаў на аўто.

"Учора зусім мала машын было, ніхто не рызыкнуў у апошні момант, відаць", - распавялі Еўрарадыё ў пункце пропуску Беняконі.

У ноч перад 1 ліпеня мытнікі на заходняй мяжы Беларусі рыхтаваліся да горшага, але, як апынулася, машын на растаможку ўначы амаль не было. Апошні аўтамабіль прайшоў афармленне ў 23-30, за паўгадзіны да новых тарыфаў.

А вось у пункце мытнага афармлення "Варшаўскі мост" апошні шчасліўчык прыгнаў аўто за 9 хвілін да дэдлайна. Але да 30 ліпеня на мытні было горача: калі летась за дзень афармлялі да 200 машын, то сёлета - да тысячы.

"За мінулыя суткі супрацоўнікамі мытні аформлена каля 600 легкавых транспартных сродкаў, якія грамадзяне набылі для асабістага карыстання. Усе яны былі аформленыя да нуля гадзін 1 ліпеня 2011 года. Апошняя машына была аформленая ў 23-51", - распавялі Еўрарадыё на брэсцкай мытні.

Самая апошняя машына з Еўропы ўехала ў Беларусь праз мытны пункт "Каменны лог" за 5 хвілін да таго, як набылі моц новыя тарыфы. Citroën С5 з Брытаніі аформілі ў 23-55. "Можаце выдыхнуць", - сказалі мытнікі шчасліваму ўладальніку аўто, а сябры адправілі ў "дзьюцік" па самае дарагое шампанскае.



Пра тое, што адбывалася на "Каменным логу", распавёў Еўрарадыё фатограф часопіса "Аўтабізнэс" Глеб Малафееў:

"Мы прыехалі туды, машын на пляцоўцы па-мойму было 3 штукі на растаможку. Прычым усё было спакойна, яны стаялі, нібыта ўжо прайшлі мытню. Адна машына чакала, пакуль падвязуць грошы з Мінска, таму што не хапала. Усім усё падвезлі і прыкладна за паўгадзіны да 12 пляцоўка была абсалютна пустая, машын не было ўвогуле".

Але літаральна за 10 хвілін да часу дэдлайну пачалі бегаць хлопцы, якія прывезлі Citroën з Брытаніі.

"Хвілінаў за 10 пачынаюць мітусіцца вось гэтыя таварышы, іх 3 ці 4 было, і спрабаваць правезці неяк Citroën С5 першага пакалення яшчэ. Чагосьці там не хапала, то машына не там стаіць. Яны бегалі то за машынай, то нейкіх дакументаў няма. У выніку яны прывалаклі кучу папераў, кінулі ў акенца, там ім жанчына пачала дапамагаць запаўняць, каб хутчэй было. Яны ў гэты час пабеглі валачы тачку на агляд. Ну і нейкім цудам, на здымку, дзе забягае мужык, ён данёс гэтыя дакументы, паклаў, і пасля мытніца сказала, што можаце расслабіцца, час ужо зафіксаваны".

Такім чынам апошняя машына, якую ўвезлі паводле "старых" тарыфаў - гэта Citroën С5 з Вялікабрытаніі ўжо з левым рулём.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А па новых тарыфах ніхто яшчэ машыны не выганяў. Еўрарадыё даведалася, як прайшла апошняя ноч "старых" мытных тарыфаў на аўто. "Учора зусім мала машын было, ніхто не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Авто)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика